Гэта перадрук з
Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і
тут.
Таварышы з "Нашай нівы"
заўважылі, што тыраж "Звязды" зноў стаў меншы. А што тут сказаш - сумна. Бо, як вы думаеце, які тыраж у "Звязды" быў, скажам, у 1993 годзе? 50 тысяч? 100? А вось і не - 207 тысяч з хвосцікам!
Тыраж нумара "Зыязды" ад 15 студзеня 1993 годза - 207 084 асобнікі
Такога болей з таго часу не паўтаралася - тыраж штогод станавіўся ўсё меншым і меншым. Вось графік, як ён падаў за апошнія 20 гадоў (даныя з нумароў за 15 студзеня і 15 ліпеня кожнага года плюс/мінус 2 дні; некаторых падшывак я не знайшоў, у тых месцах лінія перарываецца):
Змяненне тыража "Звязды" за апошнія 20 гадоў
Што тут можна сказаць - сумна гэта ўсё. І не зразумела, ці дапаможа што-небудзь пераламаць тэндэнцыю. Хіба толькі прыватызацыя газеты. Як мяркуеце?