Гэта перадрук з
Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і
тут.
На смаленскім аўтавакзале прадаюць арыгінальныя магніцікі на лядоўню:
Магніцік на лядоўню з партрэтам Лукашэнкі
Калі вы гататовыя, каб на кухні за вамі пастаянна сачыў Лукашэнка (а раптам бульбу няправільна стругаеце?) - то, калі ласка, за 45 расійскіх рублёў можна набыць сабе магніцік на лядоўню з яго партрэтам. Ёсць таксама і выявы Леніна, Ельцына, Дзяржынскага, Жырыноўскага і іншых таварышаў. Але мне цікава, на каго разлічаны магніцік менавіта з Рыгоравічам - на расіян, якія свята вераць, што мы тут усе жывём у шакаладзе, ці на беларусаў-застабілаў, якія са Смаленску акрамя шмотак гатовы прывезці і партрэцік Лукашэнкі?
Дарэчы, у беларускіх крамах я такога крэатыву не бачуў. Мне пашанцавала, ці проста да такога яшчэ не дадумаліся?