Гэта перадрук з
Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і
тут.
Калі блукалі па Літве, заўважылі адну цікавую рэч ў старых дамах, якія былі адрэстаўраваныя: для таго, каб можна было пабачыць арыгінальную кладку і ў прамым сэнсе дакрануцца да гісторыі і старажытнасці, кавалак сцяны пакідаецца незатынкаваным. Вось, напрыклад, як ў гэтым доме ў Клайпедзе:
![](http://berasneu.com/wp-content/uploads/2012/05/sciana-u-klajpedze-590x442.jpg)
Незатынкаваны кавалак сцяны дома ў Клайпедзе
Але нашы беларускія будаўнікі не толькі выкарыстоўваюць самы перадавы вопыт, але і апераджаць час, адбіраючы хлеб у будучых рэстаўратараў:
![](http://berasneu.com/wp-content/uploads/2012/05/sciana-u-mensku-590x440.jpg)
Сцяна новабудоўлі ў Менску
Гэты дом здадзены ў эксплуатацыю мо 1,5 гады таму, а дакрануцца да «старажытнасці» можна ўжо зараз! Пры чым зроблена ўсё з душою - не нейкія сумныя квадрацікі, а фігурна адрытая кладка. Ажно душа радуецца, што мы ад Еўрасаюза ні на крок не адстаём...