Гэта перадрук з
Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і
тут.
Жыве Беларусь!
Колькі прайшло часу - а беларусы ўсё не могуць пераадолець першую прыступку піраміды Маслоў. І заўсёды ёсць важкія апраўданні - то Напалеон вінаваты, то маскалі, то павышэнне цэн на энерганосьбіты і ажыятажны ўвоз аўтамабіляў. Не, браточкі, трэба забыць пра хату з краю, адкінуць думкі накшталт "а мо так і трэба" ды, як пяецца ў песні, "выйсці шчыльнымі радамі". Глядзіш, можа тады і жыццё наладзіцца - бо колькі ж можна несці сваю крыўду і быць сляпымі ды глухімі? Прыйшоў час і людзьмі звацца! Са святам! ;)