Фатографы з Паўночнай Карэі юзаюць 7-мы Фаташоп

Jun 03, 2011 16:05


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.



Калі паглядзець EXIF файлаў, то ясна бычым 7-мы Фаташоп

Паглядзеў я навіну, што у Паўночнай Карэі склалі рэйтынг самых шчаслівых краін, і палез шукаць карэйскія сайты, каб даведацца пра колькасць шчасця ў Беларусі па версіі карэйскіх братоў. Інфы гэтай не знайшоў, але затое завітаў на сайт Цэнтральнага паўночнакарэйскага інфармацыйнага агенцтва. Чытаць пра дасягненні іх народнай гаспадаркі было ляніва (сваіх хапае), таму паглядзеў фоткі. Таварышы, гэта проста песня! Такое адчуванне, што крыварукі фатограф (яго мо б і нашыя раёнкі не ўзялі на працу) здымае гэта ўсё на мыльніцу і адразу без апрацоўкі выкідвае ў сеціва. Хаця, калі паглядзець EXIF, то можна ўбачыць, што апрацоўка фота ёсць - у Adobe Photoshop 7.0!!! Наколькі я памятаю, у мяне на кампе такая версія стаяла ў 2002 годзе... Нагадаю, што ў адпаведнасці з уласнаскладзеным рэйтынгам Паўночная Карэя займае другое месца па шчасліваму жыццю.

Чытаць далей »

геаграфія, СМІ, Паўднёвая Карэя, маразм, фота

Previous post Next post
Up