Крыж Еўфрасіньні Полацкай

Jun 27, 2011 12:55

Крыж Еўфрасіньні Полацкай - агульнавядомая полацкая рэліквія.

Але ж як і чаму крыж назаўсёды пакінуў горад у 20-я гады ХХ стагоддзя? Адказ на гэтае пытаньне я знайшла падчас экскурсіі ў Нацыянальную бібліятэку. Пакуль мае турысты знаёміліся з "лукашэнкавым алмазам", я гартала пажоўклыя нумары "Чырвонай Полаччыны". У газеце за лістапад 1928 года ўразілі дзве аб'явы.

У адной - дакладна наступнае: "У абмен на крыж сьвятой Ефрасіньні Полацкай Полацкае Акруговае Праўленьне Краязнаўчага таварыства камандыруе свайго прадстаўніка ў горад Менск за экспанатамі, у замен узятага з Полацку крыжа сьвятой Ефрасіньні і гэта дасьць мажлівасць значна ўзбагаціць Акруговы Краязнаўчы музей."!?

Другая аб'ява апавяшчала: "13 лістапада за адзін дзень у Полацкім акруговым музеі пабывала 400 чалавек".

Палачане прыйшлі развітацца з крыжом Еўфрасіньні Полацкай...


Крыж Еўфрасіньні Полацкай

Previous post Next post
Up