"Паводзіны насельніцтва Беларусі... бездакорныя" (с)

Jul 12, 2012 18:25

Нямецкія дакуманты 1941 з амэрыканскіх архіваў (National Archives at College Park, MD).

"3 Танкавая группа
Паведамленьне пра дзеяньні праціўніка Nr.13
11 ліпеня 1941 году

...Трэба адзначыць, што дагэтуль беларускае насельніцтва (то бок насельніцтва раёну прыкладна да лініі Гомель-Касьцюковічы-Клімовічы, Горкі, Дуброўна, Віцебск, Гарадок) паводзіла сябе бездакорна. Выключэньнямі ёсьць жыдоўскія ці камуністычныя элемэнты.

Той давэр цывільнага насельніцва да нямецкага Вэрмахту і той уздым, з якім мясцовыя жыхары сустрэлі сваё вызваленьне ад савецкага рэжыму, не павінны быць падарваныя некарэктнымі ці неправільнымі паводзінымі асабістага складу арміі ці частак, якія знаходзяцца ў армейскім распараджэньні."

Panzerarmee 3, Abt. 1c, Feindnachrichtungblatt Nr.13, 11.7.1941.
National Archives Microfilm Publication T314, roll 1471, frame 91-92.
Captured German Records Microfilmed at Alexandria, Virginia, USA.

http://www.wwii-photos-maps.com/germancorps/lviipanzerarmycorps/Roll%201471/slides/98.html

Армія, Нямеччына, крыніцы, рэаліі

Previous post Next post
Up