Вольга Храптовіч-Буцянёва. Успаміны 1939-1942

Mar 17, 2012 16:39

У дзень Масленіцы, у Наваградку прайшла презентыцыя кнігі успамінаў Вольгі Храптовіч-Буцянёвай “Злом. Успаміны 1939-1942”, у перакладзе з французкай мовы, перакладчыкі Таццяна і Яўген Лецкі. Успаміны ўжо выходзілі ў 1984 годзе на расейскай мове ў Францыі. Пра іх у сваёй прадмове да кнігі піша Яўген Лецка: “Дык чаму ж яны дасюль не ўведзены ў літаратурны кантэкст, чаму пра іх не з'явілася, наколькі мне вядома, ніводнай сур'ёзнай літаратуразнаўчай публікацыі, а кніга дасюль на радзіме не перавыдадзена?”
Дык хто такая Вольга Храптовіч-Буцянёва? Людзям якія цікавяцца айчыннай гісторыяй вядома прозвішча Храптовічаў, шляхецкі род які ўваходзіў у лік магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. 3 2-й пал. 18ст. ўжывалі графскі тытул. Па смерці ў 1891 годзе апошняга прадстаўніка графскай галіны роду Міхала, прозвішча і тытул перайшлі да прадстаўнікоў роду Буцянёвых, якія пачалі звацца Храптовічамі-Буцянёвымі.

Вольга Храптовіч-Буцянёва (у дзяв.Харынава, (рас. Харинова)), па розным інтэрнэт-крыніцам нарадзілася ў 1890, ці ў 1893 годзе, але ў кнізе ўспамінаў яна піша, что ў 1917 ей было 22 гады, атрымліваецца нарадзілася яна ў 1895. Родам з карэннай Расеі, будучы патомнай расейскай дваранкай, у 1920 годзе, ратуючыся ад бальшавікоў, эмігравала ў Францыю. Жыла ў Парыжы. З 1928 прафесар Расейскай кансерваторыі ў Парыжы, вяла клас фартэпіяна. Чалец рэвізійнай камісіі мастацкага савета кансерваторыі. У 1935 пазнаёмілася і выйшла замуж за аўдавелага графа Апалінарыя Храптовіча, які быў чальцом ўстаноўчага камітэта Свята-Сергіеўскага падворку ў Парыжы. Заснавальнік праваслаўнай царквы ў г. Кламар (Францыя). Апалінарый у Францыі меў зямельныя ўладанні, маёнтак, але, як усе Храптовічы, стала жыў у сваёй сядзібе ў Шчорсах (зараз Навагрудскі раён у Беларусі, тады Польшча), куды яны і перабраліся разам са сваімі і ад першай жонкі дзецьмі ў 1935 годзе, дзе і жылі да 1939.

Вось як успамінае Вольга дату 17 верасня 1939 года: “Нас разбудзіў тэлефон з Нясвіжа, сядзібы Радзівіллаў. - Саветы перайшлі мяжу, іх перадавыя атрады могуць быць у Шчорсах з хвіліны на хвіліну!
Мы апрануліся і ўсіх пабудзілі. Клопатаў процьма, звоніць бесперастанку тэлефон. За пісьмовым сталом, у кабінеце, Поль (яна так называла свайго мужа) адказвае, аддае апошнія распараджэнні ў Мураванку, у пушчу, у адміністрацыю. Вось і ўсхваляваны голас Марылькі з Наваградка: - У нас тут паніка. Прыход бальшавікоў заспеў усіх знянацку; той, хто яшчэ здольны, уцякае на захад. Што вы будзеце рабіць?”

Дык пра что кніга? Я думаю, што ужо стала зразумела..З прыходам у Шчорсы Чырвонай арміі, Вольгу і Апалінара арыштавалі, дзяцей яны паспелі схаваць у хаце прыслугі. Перавезлі ў Наваградак. Потым Вольгу саслалі ў Казахстан, у калгас. Потым дзякуючы шантажу старшыні калгасу, ёй і яе сяброўкам ўдалося пераехаць ў Акцюбінск, дзе было нашмат лягчэй пракарміцца. Потым быў Кос-Істэк, праца ў польскай дэлегатурэ, Узбекістан. Пасля польска-савецкіх дамоў, яна з польскай арміяй перабралася ў Іран, потым Егіпет, і толькі пасля разгрому гітлераўскіх войск у 1945, змагла з'ехаць у Парыж, дзе і ўбачылася з мужам, (Апалінар у 1940 годзе быў перавезены ў турму ў Баранавічы, з прыходам немцаў быў вызвалены, потым перабраўся ў Парыж) з дзецьмі і сваёй сястрой.

“Злом”, няхай сабе і на польскім вопыце, вучыць нас высокаму патрыятызму, усведамленню кожнай духоўна развітай асобай патрэбы рабіць, усё ад кожнага магчымае для адраджэння страчанай дзяржаўнасці, нацыянальнай незалежнасці, годнага існавання сваёй Бацькаўшчыны сярод іншых цывілізаваных народаў Еўропы і свету.
Яўген Лецкі. З прадмовы да кнігі.

Вольга Храптовіч-Буцянёва з'яўляецца сваячкай па матчынай лініі, жонкі майго стрыечнага дзядзькі, якая зараз жыве ў Мінску. Кім менавіта графіня ёй прыходзілася, мне пакуль што невядома, вядома, што бабуля жонкі дзядзькі, жыла ў Шчорсах.

Вольга Храптовіч-Буцянёва на сайце “Воспоминания о ГУЛАГе”

Чытаць успаміны на расейскай мове

Ольга Александровна Хрептович-Бутенева. Перелом, 1939-1942. Париж, Ymca-press, 1984. Мягк. обл., 288 стр.
В серии «Всероссийская мемуарная библиотека» под общей редакцией А.И.Солженицына.



Вольга Аляксандраўна Храптовіч-Буцявёва. Злом, Успаміны 1939-1942. Мінск, "Кнігазбор", 2011. Цвёрд. вокл., 275 стар.
Па пытаннях набыцця - (029)1856606


Польшча, СССР, НКУС, асобы, успаміны

Previous post Next post
Up