all_decoded нядаўна зьмясьціў
допіс, у якім м.ін. паведамлялася, са спасылкаю на газэту „Брянский рабочий“ за 2004 г., аб рэабілітацыі пракуратурай Бранскай вобласти РФ, „в порядке реализации закона "О реабилитации жертв политических репрессий"“, 19 непаўнагадовых асобаў (15-17 лет), расстраляных у партызанскіх атрадах вобласьці ў 1942-43 па прысудах „оперчекотделов НКВД“. -
Штосьці не даводзілася раней чуць пра расстрэльныя „оперчекотделы НКВД“ ў партызанаў:
- ці былі яны і ў Беларусі?
- Ці вядомыя зьвесткі, каго яны тут парасстрэльвалі?
- Ці ўздымалася пытаньне рэабілітацыі расстраляных імі ў Беларусі, як рэабілітаваныя аналягічныя ахвяры расстрэлаў у РФ на падставе агульнага закону аб рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў?