Менск. Каляровыя здымкі часоў акупацыі

Mar 16, 2015 11:11

Originally posted by bacian at Каляровыя здымкі часоў акупацыі
Хачу падзяліцца з вамі каляровымі здымкамі Менску часоў акупацыі з сайту pixpast.com. Нажаль, паўнафарматныя здымкі каштуюць ад 39 эўра за адзінку, таму толькі прэўюшкі з копірайтамі.

Галоўны корпус Палітэха па праекце архітэктара Макляцовай, пасьля вайны перебудаваны да непазнавальнасьці ў стылі клясіцызму. На пярэднім плане могілкі жаўнераў вермахту перад Акадэміяй навук.



Акадэмія Навук БССР у будаўнічых рыштунках і з будаўнічымічасовымі пабытоўкамі.






Зьлева ў кадр патрапіў Дом Друку.


На месцы могілак зараз новы корпус першага гарадскога шпіталя і паркоўка.


Будынак па праспэкце Незалежнасьці 43 і будынак 23-й гімназіі на заднім плане.


Пераносімся ў цэнтр. Перспектыва вуліцы Савецкай (пр. Незалежнасьці) ад перакрыжаваньня з Энгельса ў бок Дома Ўрада. Зьлева руіны гатэля "Парыж", на месцы першага дома справа зараз Кастрычніцкая плошча, на месцы другога - сталінскі гмах з уваходам у метро. Як бачым, дамы гарэлі, але аднаўляць іх было магчыма.


Буйным планам. На рагу будынка бачная блакітная савецкая шыльда (з вельмі цудоўным дызайнам у адрозьненьне ад сучасных безгустоўных) з надпісам "Савецкая вуліца".


Погляд у іншы бок. Зьлева ўверсе кадра бачная ўжо нямецкая белая шыльда з надпісам "Hauptstraße". На месцы дарэвалюцыйных дамоў зьлева праезная частка і Кастрычніцкая плошча. Справа ўдалечыні бачны будынак з компекса Архіерэйскага падвор'я, які захаваўся да нашых дзён, там зараз Тэалагічны факультэт БДУ. Зьвярніце ўвагу на цудоўную брукоўку.


Гэты ж шэраг дамоў. За дарэвалюцыйным чатырохпавярховікам стаіць кінатэатр "Пролетарый" 1920-х гадоў пабудовы, далей - першапачаткова двухпавярховыя дарэвалюцыйныя дамы, надбудаваныя ўжо ў савецкі час.


Чырвоны касьцёл.


Дом Урада.


Плошча Мясьнікова. Дамы на фота захаваліся.


Абсалютны хіт - новенькае лецішча Цанавы ў Сьцяпянцы, якое, на жаль, было канчаткова зьнішчанае колькі гадоў таму. Акупанты выкарыстоўвалі яго як штаб няведама чаго, магчыма Люфтваффэ, бо непадалёк быў аэрадром.


Фота, падпісанае як "штаб Люфтваффэ ў Менску". Неапазнанае, магчыма дзесьці непадалёк.


Астатнія фота, пазначаныя як Менск, але якія цяжка ці немагчыма атрыбутаваць - тут.

Дзякуй за ўвагу!

Менск, фота

Previous post Next post
Up