Originally posted by
yozas_gubka at
Maładzečna LW1941-44/GM2006: Школу пабудавалі немцы?У адным з кварталаў Маладзечна, які знаходзіцца ў сучасным цэнтры горада паміж вуліцамі Прытыцкага, Валынца і 17 Верасня, у цені дрэваў затаіўся вялікі драўляны дом, пафарбаваны ў зялёны колер:
1.
2. Тут знаходзіцца стары корпус Маладзечанскай сярэдняй школы №4, дзе цяпер навучаюцца падрыхтоўчыя групы і першакласнікі:
Гэты непрыкметны будынак не прыцягваў маёй увагі да таго моманту пакуль я не параўнаў два
нямецкія аэрафотаздымкі Маладзечна за 26.06.1941 і за 14.10.1944. Я заўважыў, што ў тым месцы дзе цяпер знаходзіцца будынак школы ў пачатку вайны не было ніякіх пабудоў. У 1940-я гады раён сучаснай вуліцы Валынца быў далёкай ускраінай горада, толькі пасля вайны тут вырасце цэнтр абласнога Маладзечна.
3. На здымку 1941-га году бачна, што гэтая мясцовасць уяўляла з сябе малазабудаваны пустыр:
4. Але на здымку кастрычніка 1944-га году тут з'яляецца шмат новых пабудоў, сярод якіх і вялікі П-вобразны дом:
5. Гэта і ёсць стары будынак СШ №4. Вось як гэтае месца выглядае на мапе гугла:
Безумоўна, гэты будынак не заўжды належыў СШ №4. Як мне паведамілі супрацоўнікі школы, да таго як тут сталі вучыцца першакласнікі, у будынку знаходзіўся садок-інтэрнат для слабабачачых (меркавана да 1954 года, калі і была адчынена школа №4). Што было да садка, ніхто з іх не ведаў.
6. Дворык школы:
Аб першапачатковым прызначэнні будынка і аб ягоных будаўніках можна толькі здагадвацца.
Як і наконт
чыгуначнай лініі, што праходзіла праз цэнтр Маладзечна падчас ВАВ, у мяне ёсць две две версіі паходжання будынка:
а) Цяперашнюю школу пабудавалі немцы падчас акупацыі, толькі, натуральна, яна не была тады школай. На ўскраіне горада ў некалькіх кіламетрах ад старога цэнтра, амаль на пустым месцы наўрад ці сталі б будаваць школу. Хутчэй за ўсё ў будынку маглі знаходзіцца альбо казармы для якіх-небудзь акупацыйных падраздзяленняў Вермахта ці паліцыі, альбо якая-небудзь акупацыйная ўстанова (я насамрэч дрэнна разбіраюся ў рэаліях акупацыйнай палітыкі Германіі тых гадоў, таму сказаць дакладна, што тут магло знаходзіцца не магу).
б) Школа пабудавана саветамі за тры з невялікім месяцы пасля вызвалення горада і пабудавана менавіта як школа ці садок.
Тут мне бачыцца больш рэальным першы варыянт. Бо як мне здаецца тры месяцы гэта даволі малы тэрмін для пабудовы школы, тым больш у разгар вайны. Тым не менш, як сведчаць дакументы пасляваенных гадоў, якія выкладае Маладзечнскі занальны архіў на сваім сайце (
спасылка), у Маладзечне за перыяд 5.07.1941 - 1.08.1946 гг было адноўлена шэсць аб'ектаў адукацыі:
1. Белорусская средняя школа №1, расположенная по ул.Осипенко,
на 500 учащихся.
2. Неполная средняя школа /в пос. ″Зеленый″/ на 250 учащихся /в приспособленном бывшем жилом доме/.
3. Средняя школа /вечерняя/ размещается в здании железнодорожной школы - на 115 учащихся.
4. Средняя школа №10 - Западной ж.д. на 450 учащ.
5. Детсад на 32 места /распложен в приспособленном жилом доме/.
6. ФЗО при облстройтресте №20.
Выпіска з "Генерального плана, технико-экономических основ и архитектурно-планировочного решения восстановления
и развития города Молодечно"
З шасці аб'ектаў дакладане месцазнаходжанне я магу вызначыць толькі аднаго - СШ №1 - недалёка ад Плошчы Свабоды на вул.Я.Купалы (
спасылка на гісторыю СШ №1). Любы аб'ект з застаўшыхся пяці можа быць цяпершняй школай №4, але заўважце, з гэтых пяці цэлых тры размешчаны ў пераробленых пад іх патрэбы будынках. Невядома што ўвогуле магло хавацца за тэрмінам "приспособленный бывший жилой дом" - магчыма і былая акружная паліцэйская камендатура?
На карысць першай версіі мне здаецца можна прывесці факт наяўнасці жалезабетонных збудаванняў, раскіданых вакол будынка школы. Магчыма раней яны неслі абарончы характар і былі адмыслова ўзведзены вакол меркаванага будынка нямецкай акупацыйнай інстанцыі.
7. Жалезабетонныя збудаванні на мапе гугла:
8. Першы цікавы жалезабетонны аб'ект знаходзіцца на захад ад будынка школы:
9. Бетонная пабудова схавалася пад слоем зямлі і травы, частка яе паслужыла падмуркам для пазнейшага збудавання:
10. Другі аб'ект знаходзіцца на поўдзень ад школы:
11. Гэта пяцікутная жалезабетонная пліта, часткай чаго яна была я нават не ўяўляю:
12. Трэцяя пабудова знаходзіцца ў двары школы на паўночным баку:
13. Гэта хутчэй за ўсё склеп для прадуктаў, які мог быць пабудаваны і пасля вайны:
14. А мог і падчас вайны. На фота вентыляцыйная адтуліна:
Што было ў гэтым будынку першапачаткова, яшчэ магчыма удасца высветліць, але да той пары самаго дома можа не стаць, бо як сказалі мне супрацоўнікі СШ №4, гэты корпус школы ўжо не першы год значыцца "пад знос".