Ліда N., в. Чамялы, Івацэвіцкі раён
Originally posted by
vushasti at
БеларускаСёння пачуў ад жанчыны адной, яна ў гады вайны была маленькай дзяўчынкай.
Вёска стаяла недалёка (кіламетры 4) ад шляху, "варшаўкі" - дарогі Масква-Варшава. Невялікі паліцэйскі пост размяшчаўся ў будынку былой паштовай станцыі.
Жанчына пакінула дзяцей адных, сама пабегла на поле выбіраць бульбу. У гэты час зайшоў у хату паліцай, пабачыў, што няма нікога з дарослых, цыкнуў на дзяцей і стаў шныраць на кутах. Знайшоў кубелец з салам, а ў ім кавалак - на ўвесь кубелец, як тады рабілі. Зарадаваўся, выцягнуў і знёс.
Прыйшла жанчына, пабачыла такое гора (а ж чацвёра дзяцей у хаце!), адчаілася і пабегла ў паліцэйскі ўчастак. Ну, перад дзвярыма, як тое трэба, загаласіла, са слязьмі і расказала нейкаму начальніку пра сваю бяду.
Той пашыхтаваў сваіх падначаленых, знайшлі рабаўніка, вывелі наперад. І гучыць загад: "Расстраляць".
Тут жанчына падае на калені:
-- Паночку, паночку, ды як жа за кавалак сала расстрэльваць, злітуйцеся!