Ашмяны
Крэва
Увогуле та я збіраўся ехаць ў Крэва, маю даўнішнюю мару. Першы на тэрэторыі ВКЛ мураваны замак, дакрануцца да гісторыі. Ехаць аўтобусам бо мае улюблёныя дызеля там не ходзяць.
Але (о так, ў гэтым увесь я) я прамахнуўся міма Крэва і РАПТОЎНА апынуўся ў Ашмянах праехаўшы нахаляву яшчэ 25 км. На гэтым мейсцы я хацеў бы перадаць асаблівае прывітанне сваёму штурману ***! Але не ўсё так дрэнна, аўтавакзал хнаходзіцца зусім побач з касьцёлам. Касцьёл мяне адразу уразіў таму я вырашыў адкаласце маральнае пакаранне.
Касьцёл забудаваны ў 1900 годзе і мне вельмі спадабаўся.
Ён быў абсалютна адчынены і абсалютна пусты, сьвятло прасякала каляровыя шыбы і малявала па сьценах.
Вельмі прыгожы.
Была там яшчэ і царква але фоткаць цэрквы мне абрыдла, колькі іх не ёсць усе аднолькавыя, копіпаста нейкая.
Вялікі_Ананімус
Вялікі_Павучара, на доме ў якім ў якім та там годзе знаходзіўся які та там штаб.
т.я. Была пятніца колькасць кукумбаў думаю дасягнула сваёй максімальнай адметкі і магу сказаць што іх там было ніяк не больш за 100%
але нават у гуртавым стане паводзілі сябе даволі стрыманна і запаліць паўторна не пыталі.
Здзівіў адзін хлопец які з ў разгубленым стане спачатку крычаў "эй пацанчік ідзі сюды" калі убачыў што "пацанчік" не вельмі та хоча зьмяняць свой маршрут, падыйшоў сам і спытаў дзе тут вакзал, бо я ж з пляцаком-павінен ведаць. Атрымаўшы накірунак і інфармацыю пра тое, што ён зачынены, ён пакалупаў нагой зямлю і спытаў "слыш а как із этой дыры да Гродно то добратся?" нууу думаю пакруцей чым мяне занесла. Параіў аўтаспын і пакрочыў у бок шашы.
На шашы я адшукаў сабе сябра, і спадарожніка, але ён быў малады і ўвесь час рабіў выгляд што памер, накшталт "выкінь мяне я непатрэбны" ага а як толькі пасадзіў на траву огого як паляцеў! Машын было не шмат і я павольна крочыў у надыходзячую цямрэчу, праз час на прызывы адгукнуўся старэнькі Масквіч, дзядзька якога мяне падкінуў кіляметраў на 10, чамусці з ім было лёгка размаўляць, увогуле калі адзін стопіш неяк прасцей.
Сонейка ужо схавалася і спыняцца ніхто не жадаў, тым больш збольшага там ходзяць фуры і машыны з літоўскімі нумарамі, але пракрочыўшы яшчэ з гадзінку я меў мажлівасць паглядзець цудоўную карціну "нараджэнне тумана" і згарнуць ў лес каб паспаць пад арэхам.
Прачнуўся я ля 6 гадзін. І зноў жа меўся сустрэцца з узыходзячым сонейкам, што бязумоўна прыгожа, асабліва ў палях. Мяккае сьвятло і цяпло, цішыня і рэдкія рэдкія машыны.
Праз паўгадзінкі мяне падабраў мужычок на БМВ які днём раней бачыў мяне ў Ашмянах. Увогуле заўважыў што калі прыяжджаеш ў маленькі гарадок. то робіш пэўны рэзананс. Дзядзька распавёў як куды дабірацца і што праз нейкі горад на "Т" праходзіць Дуга Стурве на якой быццам бы адбываюцца ўсялякія катаклізмы, і недзе там жа побач самая высокая кропка заходняй Беларусі.
Крэва яшчэ спала, толькі старушкі даілі кароў і выстаўлял вёдры за плоты.
Папоўніў свае запасы вады з насамрэчнага "бусла" найсмачнейшай вадой.
Здалля я заўважыў пажарную вежу, абмінуць якую было вышэй за мае сілы.
Замак, яго рэшткі.
Паваляўся ў стагах і пачытаў гісторыю Крэва. Потым прыйшоў вось гэты дзядзька які вельмі нават добра размаўляў па беларуску.
Касьцёл, пра цэрквы я ўжо пісаў.
Крэўскі замак першы мураваны замак на тэрэторыі ВКЛ, чаму Крэва? Па першае абарона ўсходніх межаў ад крыжакоў, па другое леднікн тут пакінуў вялізарную колькасць камянёў, і па трэцце гэта палітычныя прычыны.Напрыклад у крэве рыхтаваўся прыйсці да ўлады Альгерд.
Дакрануўся да гіторыі. і нават забраўся на яе, занятак павінен сказаць не для людзей з мазгамі, бо камяні трымаюцца на "чэсным слове" а сьцены ўсё ж даволі высокія. Ды й страшна парушыць хаця б кавалак такой гісторыі.
З іншага боку
Недзе пісалі што Крэва дагэтуль жыве ў сярэдневеччы, чамусці па людзях так і адчуваецца.
Паваляўшыся ў цяні муроў якім ужо больш за паўтысячы год я узняўся і пайшоў у Гальшаны.
У него города за спіной...
Z павагай
by_dialog Падарожнічаю Далей!
Я не вельмі прасёк правілы, але спадзяюся такі стыль падачы інфармацыі іх не парушае. Хаця гэта проста копіпастка з майго жж.