Клімавічы. Край зямлі беларускай.

Mar 31, 2014 22:41

Originally posted by yozas_gubka at Клімавічы. Край зямлі беларускай.
Трохі запаздалая справаздача, усяго толькі тры месяцы прайшло з тых падзей:)

11-12 студзеня мы вялікай кампаніяй выбраліся пакалядаваць са сталіц на ўскраіну Беларусі, у госьці да шырокавядомага ў вузкіх колах Аляксандра Галкоўскага.

1. У Клімавічы:



2. Райцэнтр Магілёўскай вобласці знаходзіцца ў 30 км ад мяжы з Расіяй. І гэта, я вам скажу, адчуваецца - дарогі у цэнтры горада "ні к чорту":


3. Дабіраліся мы ў Клімавічы пасажырскім цягніком з Мінска (Брэст-Камунары), ехаць доўга, але зручна, назад мы выбіраліся ўжо на прыгарадных праз Оршу.


4. Ночылі ў гэтым цудоўным "хостэле" - базе турыстаў - у нумары на 20 з лішнім коек:) База, як бачна, размешчана ў дарэвалюцыйным будынку ў цэнтры Клімавіч на вуліцы Савецкай:


5. Пасля таго, як калядоўшчыкі пакінулі рэчы на базе, Аляксандр арганізаваў нам аглядную экскурсію па горадзе без сонца. Мы рушылі ўздоўж вуліцы Савецкай у бок гістарычнага цэнтру:


6. Універмаг савецкіх часоў. Па словах Аляксандра, тут размяшчалася першая ў горадзе крама з самаабслугоўваннем. Ашалелыя ад нечуванай свабоды ў галіне гандлю жыхары Клімавіч пачалі актыўна тырыць з паліц "нічэйнае" дабро, таму на першых парах уваход у краму ажыццяўляўся ў парадку жывой чаргі і не больш за аднаго чалавека за раз. Пакуль адзін шчасліўчых хадзіў з кошыкам сярод паліц з прадуктамі пад пільным наглядам прадавачак, астатнія пакупнікі маяліся за шэрагам кас. З часам пакупніцкая культура ў горадзе вырасла і ўсе хутка забыліся на гэты ганебны перыяд у гісторыі мясцовага гандлю:


7. Насупраць універмага - Клімавіцкі ЗАГС:


8. Каля яго адна з нешматлікіх гарадскіх скульптур:


9. Вуліца Савецкая вывела нас на безназоўную плошчу, дзе сканцэнтравана большая частка гістарычнай забудовы горада:


10. У цэнтры "плошчы" - проста аргромністы для такога горада, як Клімавічы, рэстаран:


11. Усе прысутныя зацанілі арыгінальны дэкор будынка, выкананы з дрэнажных керамічных трубак:


12. Апроч рэстарана тут месціцца бар і більярд:


13. Але не рэстаранам адзіным жывыя Клімавічы, ёсць у горадзе месца і для духоўнай ежы - царква ў гонар архангела Міхаіла:


14. Нашай экскурсійнай групе "пашчасціла" патрапіць на актыўную прадстаўніцу клімавіцкага праваслаўнага прыхода і праслухаць лекцыю на тэму паходжання анёлаў і дэманаў, а так-сама паўдзельнічаць у майстар класе па праваслаўнаму жагнанню. Каля царквы месціцца старажытны камень-крыж, прывезены з раёна:


15. На заднем плане за крыжом можна пабачыць Клімавіцкую аўтастанцыю, а на ёй рэтра-Ікарус маршрута "Клімавічы-Гомель" (шлях неблізкі - 212 км яму ехаць, дарэчы):


16. Па перыметру гістарычнага цэнтра там-сям трапляюцца прыклады местачковай забудовы рознага перыяду. Дарэвалюцыёнка:


17. Даваенная ці пасляваенная драўляная пабудова:


18. Аптэка:


19. Пафасная мінімалістычная пасляваенка 1950-х:


20. Недалёка ад "плошчы" на перакрыжаванні Савецкай і Герцэна знаходзіцца мясцовы кінатэатр:


21. Сумнае відовішча, але адзін з вітражоў з выявай двух будаўнікоў камунізму наводзіць на пэўныя думкі, наконт таго, у што ператвараецца кінатэатр у начны час:


22. Ад "гістарычнага цэнтру" мы рушылі у не менш гістарычны цэнтральны парк:


23. Гэты парк, разбіты ў канцы XVIII стагодзя, добра бачны на аэрафотаздымках гозных часоў. Зялёны квадрат на гугл мапах:


24. Шэры - на нямецкім здымку часоў вайны:


25. А ўсё дзякуючы "квадратна-гнездавой" планіроўцы гораду. План Клімавіч па стане на 1778 год:


26. Глядзець у парку няма на што, апроч гэтага рэактыўнага знішчальніка СУ-9, паслаўленага тут за часамі прысутнасці ў клімавічскам раёне базы ваенна-паветраных сіл:


27. Вакол парка таксама размешчана некалькі гістарычных пабудоў. Рэдакцыя мясцовай газеты ў дарэвалюцыйным будынку, які пабудаваны на падмурках сярэднявечнага манастыра ў падвалах каторага нібыта захаронена бібліятэка Івана Жахлівага. Гарадскія легенды - яны такія:)


28. Тыповы пасляваеенны дом культуры:


29. Ленін у елках. Пра яго таксама расказалі гарадскую байку, пра тое, што ў Клімавічах быў іншы помнік правадыру, бронзавы і яго ў ліхія 90-я звезлі ў металалом. Новы, то бок гэты, што на фота, прывезлі з вайсковай часткі ці аднекуль з раёна, не памятаю:


30. Местачковая дарэвалюцыёнка і рэдкі ў нашых сталічных мясцінах дарожны знак:


31. Каля дома нехта ўладкаваў пляцоўку ў стылі вострава Пасхі:


32. Ад парка пару крокаў да мясцовага краязнаўчага музея, дзе і працуе Аляксандр. Будынак - перліна драўлянага мадэрна канца ХІХ стагодзя:


33. Будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, але музей працягвае працаваць - на рамонт няма грошай:


34.


35. Мы зазірнулі ўнутр і натыкнуліся на нетыповую для нашага часу гістарычную інсталяцыю:


36. Усё як мае быць:


37. У астатнім, у музэі ўсё класічна. Вайна прадстаўлена маштабнай дыярамай "Бой пад в.Мілаславічы 8 жніўня 1941 г.". Пытанне, што рабіў Т-34-85 у баі 1941-га года, пакінем на сумленні мастака:


39. Дарэвалюцыйны перыяд росквіту горада замацаваны ў макеце пад умоўнай назвай "Клімавічы, якія мы страцілі":


40. Народныя рамёствы і промыслы сімвалізуе загадкавая двуручная чарка:


41. Сучасны стан гарадскога жыцця адлюстроўвае экспазіцыя з прадукцыяй мясцовага лікёра-гарэлачнага завода. Дарэчы, бальзамчык там нічагошны робяць, хаця, як кажуць мясцовыя, раней уся прадукцыя ЛГЗ была вышэйшага гатунку і трава была зелянее, і алкаголь спірцее:


42. На гэтым пункце нашая экскурсія закончылася і праз пару гадзін пачалося калядаванне, якое прайшло вельмі ўдачна. На развітанне, я хацеў бы падзяліцца аднім назіраннем.
Заўважыў я ў Клімавічах адну цікавую рысу ў народнай архітэктуры горада - наяўнасць адасобленнага "прадбанніка" перад уваходам у хату:


43. У нас на захадзе Беларусі так не робяць:


44. Прынамсі, калі робяць, то не так масава і таму для мяне гэты выглядала дзіўна:

Могилевская область

Previous post Next post
Up