Нетрывіяльны погляд на Гродна

Feb 02, 2013 15:34

Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу і гістарычнаму лёсу, у Гродна захаваліся шматлікія помнікі архітэктуры, гісторыі і культуры. Таму, гуляючы па вузкіх вулачках, можна ўявіць, што страцілі беларускія гарады ў выніку войнаў (як крывапралітных, так і ідэалагічных) за мінулыя стагоддзі. 




Чыгуначны вакзал знаходзіцца на рэканструкцыі.



Прычым рэканструкцыя зацягнулася: ці то няма грошай, ці то не могуць іх падзяліць паміж "зацікаўленымі асобамі".



Сярэдзіна студзеня. У горадзе можна нават сустрэць рэкламу фірм іншых краін.



Пачатак лютага - снегу стала менш. На захадзе Беларусі цяплей, чым напрыклад у цэнтры. У Мінску ў гэты ж час снегу не намнога менш, чым на верхнім фота. 



Вул. Будзёнага магчыма калі-небудзь будзе рэканструявана. Каля польскага консульства можна набыць неабходныя дакументы для візы.



Вельмі дэпрэсіўна выглядае гэтая вуліца.



Мясцовы грамадскі транспарт можа мець такую арыгінальную афарбоўку.






Гродна, калі не браць пад увагу "стары горад", амаль не чым не адрозніваецца ад астатніх гарадоў Беларусі. 



Кіроўца Рэно, перад тым як сесьці ў машыну, чамусьці фатаграфаваў сваё аўто, магчыма яму таксама падалося цікавым зрабіць фота на фоне надпіса з забаронай паркавацца.



Увогуле кіроўцы не саромяцца ставіць сваё карыта там, дзе зручней для іх.



А графіцісты смяюцца з спробы замаляваць іх "мастацтва".



Каты ў горадзе ёсць! Башня ў канцы вуліцы - гэта мясцовы катэджны крэатыў.



Прыток Нёмана цячэ па трубах. А мясцовыя жыхары пакидаюць свае аўтографы.



Пад мастом чамусьці пустыя бутэлькі толькі дзвюх марак піва.



Працяг

Синагоги, Храмы, Замки, Фото, Гродно

Previous post Next post
Up