Пабудаваная з цэглы ў сярэдзіне XVII стагоддзя т.зв. Галоўная сінагога (ставілася да буйной габрэйскай суполцы, акрамя яе ў горадзе было яшчэ 11 драўляных) у стылі позняга рэнесансу / барока з моднымі ў той час элементамі абарончага дойлідства (гл. храмы ў Сынкавічах, Мураванцы, Камаях).
Фота пачатку ХХ ст. (shtetle.co.il)
Гісторыка-культурная каштоўнасць быццам бы ахоўваецца дзяржавай, але, як часта бывае, далей таблічкі яе клопат не распаўсюджваецца. Можна толькі ўспомніць пра ўваходы, якія перыядычна забіваюцца. Аднак хісткай агароджай з дошак і цвікоў не спынiць тых, хто жадае наведаць аб'ект. Ламаюць мясцовыя аматары гісторыі ці заезджыя турысты, накшталт нас, сказаць складана, але ўнутры няма гор смецця і пустых бутэлек, а на сценах адсутнічаюць графіці. Культурны горад Быхаў, што сказаць.
Сінагога неаднаразова перабудоўваўся, асабліва ў верхняй частцы, даўно не існуюць аднапавярховыя драўляныя прыбудовы (гаспадарчага і грамадскага прызначэння), узровень падлогі за чатыры стагоддзі апынуўся ніжэй узроўня зямлі, месцамі абсыпаецца тынкоўка і нават цэгла.
Але ўсё ж будынак да гэтага часу ўражвае.
Суровы выгляд цэнтрычнага мураванага збудавання (20х21м.) са сценамі двухмятровай таўшчыні, высокімі арачнымі вокнамі, круглай вежай з байніцамі і стрыманым дэкорам намякаюць, што сінагога адразу планавалася (і, па наяўных звестках, у XVII-XVIII стст. выкарыстоўвалася) як абарончае збудаванне.
Размясцілі сінагогу ў асобным квартале, ля гандлёвай плошчы і гарадскога вала.
Унутры халаднавата і вільготна, ад ліпеньскай спякоты ратуюць таўшчэзныя сцены.
Адна з галоўных страт - частковы абвал скляпенчатай столі.
Праз гэту дзірку ў будынак трапляе вільгаць і святло, дзякуючы чаму цэгла і перакрыцці на палу разам з прылеглай сцяной проста "квітнеюць".
Перакрыцці з рэек. Раней існаваў другі ўзровень.
А вось галоўнае, што захавалася - гэта двухярусная трыбуна-бiма ("ўзвышанае месца", іншая назва, алмемар), ўзвышэнне у сынагозе, на якім стаяў стол (або адмысловага роду пюпітр) для чытання скрутка Торы. Пляцоўка бімы абмежаваная чатырма магутнымі васьміграннымі слупамі, злучанымі паміж сабой аркамі, якія з'яўляюцца канструкцыйнай асновай для цыліндрычных скляпенняў з распалубкамі.
Выгляд з іншага боку:
Фота
chibasik'а
Ніжні ярус бiмы мае паўсферычнае перакрыццё, апрацаванае стукавым шматкаляровым раслінным арнаментам.
У савецкія часы тут знаходзіўся склад.
Быхаўскія габрэі, якія некалі складалі палову насельніцтва горада перабраліся ў Ізраіль і займацца унікальным аб'ектам няма каму.
Што яшчэ?
Синагога Главная (
Глобус Беларусi)
Быховская синагога (
darriuss).
Быховская синагога (
deletant).