Новы час35 (307) 2012
Кангрэс і форум - адна падзея, а не дзве. Ці, кажучы трапнай рэкламнай прымаўкай, два ў адным. WAN-IFRA (Сусветная асацыяцыя газет і выдаўцоў навін) аб’ядновае болей за 800 тысяч друкаваных выданняў, 13 тысяч анлайн і 3 тысячы кампаній са 120 краін свету. Выдаўцы і журналісты разам - гэта лагічна: адна сфера дзейнасці, адзін прадукт і адзін набор інструментаў для яго вырабу. Мэты і задачы, што супадаюць, хаця і істотна адрозніваюцца ў матывацыі: бізнэс - для выдаўцоў, кантэнт - для рэдактараў і журналістаў. Аднак і тут вектары інтарэсаў сыходзяцца ў адной кропцы - на чытацкай аўдыторыі, якая адначасова фарміруе медыйны рынак.
Болей...