Радзькавы мары...

Jan 11, 2015 19:02

Радзік усё лета марыў пра зіму, бо зімой шмат сьнегу і можна ляпіць сьнегавіка.
1 снежня мы аб’явілі зіму, на што Радзім сказаў, што мы памыляемся, бо няма сьнегу- няма зімы :)
Нарэшце нападаў доўгачаканы сьнег і мы рэалізавалі ідэі Радзіка: сьнегавіка зьляпілі, у сьнежкі пакідаліся, сьцежкі шуфляй пачысьцілі і нават пакаталіся на "зімовы мамін дзьвухвагонны экспрэс" =) (Цягача на фота няма, бо трэба ж было некаму зрабіць здымак)



П.С.гэта было пару дзён таму, нажаль сёння сьнег пераўтраваецца ў ваду.

Кожнадзённае, Фота, Сям’я

Previous post Next post
Up