Абэцэда

Nov 06, 2014 01:05


А

1.
Анатоль-абібок
Адшукаў агурок.
Гадаваць не хацеў,
А пад'есці - пад'еў.

2.
Аранжавы аловак
Аднойчы абламаўся:
Ад востранькае дзюбы
Адзін пянёк застаўся.
Анэля свой аловак
Тачылкай натачыла:
- Малюй ізноў прыгожа,
Цябе я падлячыла!

Глядзець астатнія літары

Інфа, Дзеці, Навучаньне

Previous post Next post
Up