Дні тыдня...

Nov 27, 2013 03:30

ПАНЯДЗЕЛАК - дзень цяжкі.
Будзем пекчы піражкі.

Надвячоркам у АЎТОРАК
Нахапаем з неба зорак.

Надыходзіць СЕРАДА -
З неба капае вада.

У ЧАЦВЕР - вось гэта дзіва! -
Мы чытаем "Нашу Ніву".

А ў ПЯТНІЦУ заўжды
Мы на сонейку ляжым.

Рана ранкам у СУБОТУ
Ўзняцца з ложку нам лянота.

Ды затое мы ў НЯДЗЕЛЮ
Будем лётаць на арэлях!

(с) Алесь Кудрыцкі

Вершы, Дзеці, Навучаньне

Previous post Next post
Up