Спампаваць PDF (4.13Mb) Ужо два тыдні гэтая кніжка ходзіць за мной паўсюль - Радзька можа раз 15 на дзень прасіць каб яе пачытала. (Дарэчы, мы узялі яе ў бібліятэцы, але я вырашыла, што нам абавязкова трэба мець яе дома.)
Выцемка:Кнігу "Марцін і кацяня” псіхолаг Уладзіслаў Бубен і мастачка Марыля Крывальцэвіч стваралі для самых маленькіх.
"Кнігі для дзяцей да трох гадоў павінны ўтрымліваць невялікую колькасць інфармацыі, праз якую дзіця можа засвоіць і ўсвядоміць каштоўнасці грамадства і правілы паводзінаў у соцыуме. Ілюстрацыі павінны быць кантраснымі, яркімі, выявы - зразумелымі дзіцяці”, - падкрэсліваюць аўтары і дораць маленькім чытачам добрую гісторыю пра хлопчыка і кацяня.
Яе таксама можна купіць. Бачала на
knihi.by і на
prastora.by.