«Belarus is…»

Jan 19, 2012 02:26

Дызайнэр з Ізраілю перайначыў сэрыю «Love is…» па-беларуску


Сямён Буракевіч, малады дызайнэр з Ізраілю, які цяпер жыве ў Празе, так натхніўся стасункамі са сваёй беларускай дзяўчынай, што падрыхтаваў для сяброў ды знаёмых паштоўкі «Belarus is…». Героі і стыль выяваў узятыя з легендарнай сэрыі «Love is…».




«Жыць зь беларускай нацыяналісткай - гэта вам ня тое! Міжволі (у маім выпадку сьвядома) прасякаесься. А ў мяне заведзена так: прасякся - пракрэатывіўся. Тыя, хто ў тэме, ведаюць», - прэзэнтуе паштоўкі пра Беларусь аўтар у сваім блогу.












Інфа, Карцінкі, Прышпілы і цікавасьці

Previous post Next post
Up