Раздача Сланоў у намінацыях!

May 16, 2013 14:07

Выбачайце, што да апошняга трымалі інтрыгу, але арганізатары конкурса і спонсары настолькі ўразіліся колькасцю вясновых слінгастыльных вобразаў, што выбраць самых лепшых аказалася цяжкай і складанай задачай)

Дзякуй усім удзельнікам! Нам пашанцавала пазнаёміцца з новымі слінгасем'ямі і з новым складам бывалых (-; Шкада, што прызы нельга раздаць кожнаму, таму што ўдзел у конкурсе патрабуе арганізаванасці і крэатыву, што не павінна заставацца без увагі!

І нашыя спонсары падрыхтавалі нам сюрпрыз! У некаторых намінацыях ёсць дадатковыя прызы!
Я адразу прашу прабачэння за адсутнасць ката, таму што самых прыгожых і стыльных павінны ўбачыць усе!

Увага! Узнагарода заўтра (пятніца) пераносіцца ў Дом Фішэра на 11.00 для большага камфорта вялікай кампаніі мам і дзетак (-: Вялікая просьба - пераможцы па-магчымасці, калі ласка, не спазняйцеся, у арганізатараў будзе вельмі мала часу на афіцыйную частку.

1) У намінацыі "Самы элегантны стыль" - перамагла pacerka з вобразам 
і атрымлівае прыз на выбар: слінг з кольцамі ці слінг-шалік бюджэтнай лінейкі беларускага брэнда Heartiness.

Дадатковыя прызы атрымліваюць kotia13 з вобразам
і eva_pola з вобразам
- гэта тканевыя торбачкі ад Heartiness.

2) У намінацыі "Самы рамантычны look" - перамагла ankleboot з вобразам
і атрымлівае сертыфікат на зніжку ў 20 % пры замове любой прадукцыі ў слінгакраме ActiveMamaShop.

3) І "Самая зручная намотка" апынулася ў pacerka ў вобразе
і пераможца можа абраць любую з прадстаўленых вопратку для кармлення на сайце слінгакрамы ActiveMamaShop.

4) Намінацыю "Самыя стылёвыя аксэсуары" выйграла xsandra ў вобразе
і атрымлівае kimono bag ад беларускага слінгабрэнда Edelweiss.

5) "Вясновая колератэрапія" атрымалася адразу ў двух вобразах, першы - fille_d_eve
якая атрымлівае вось такі набор
, другі - kotia13
з прызам
ад дызайнера ўпрыгожванняў ручнога вырабу Maevsky.

6) "Вясновы вечаровы слінгастыль" лепш за ўсіх атрымаўся ў ankleboot
, якая атрымлівае ў падарунак завушніцы з матэрыялу Gold Filled
ад дызайнера аксэсуараў Ptushka.

7) "Самых стылёвых" дзетак атрымалася аж трое - тыльд-дызайнер Виктория Глебко дарыць Віце Вікі rybba88
мішку
, Рысіку Вікі pacerka
 коціка
, Зоі Волі luckra_
смоўжыка
.

Віншуем пераможцаў і чакаем вас заўтра ў Доме Фішэра а 11.00 на ўзнагародзе!

аксессуары, heartiness, edelweiss, мероприятие, модераторское, конкурс, встречи

Previous post Next post
Up