Паважаныя. суайчыньнікі!
Хочам нагадаць вам, што ва Украіне, ужо другі год, украінскі народ змагаецца за сваю незалежнасьць, сваю годнась, сваю непадзельнасьць, з прарасейскімі тэрарыстамі, калябарантамі і расейскімі акупантамі. Нацынальныя сілы бароняць заваёвы і прынцыпы Майдана. На пярэднім краі, насьмерць стаяць добраахвотныя батальёны, у якіх побач змагаюцца не толькі але і прадстаўнікі іншых народаў. На баку акупантаў навейшае узбраеньне, цынізм і сквапнасьць да чужога. На пачатку вайны ускалыхнуўся увесь цывілізаваны сьвет, з'явілася міжнародная салідарнасьць. Свет прызнаў неад'емнае права украінцаў весьці абарончую вайну супраць расейскай навалы. Пайшла нейкая дапамога з боку ЗША і Эўропы. Але апошнім часам усё мацней чуваць голас тых, хто лічыць эканамічныя страты важней страт чалавечых. Знаёмыя ноткі часоў Другой сусветнай вайны. Лідары ЗША і Эўропы, пачалі казаць у адзін голас, што вайсковы варыянт спыненьня вайны не прыймальны.
Пачаліся нейкія незразумелыя «мірныя перамовы» у Менску, ідзе зацягваньне часу. Карыстаючыся «спыненьнем» вагню, Расея працягвае нарошчваць сваю вайсковую прысутнасьць на чужой зямлі і насычэньне тэрарыстаў і калябарантаў, узбраеньнем. Едуць буратскія «шахторы» і чачэнскія «трактарысты».
У той жа час добраахвотныя батальёны, якія першымі прынялі на сябе удар акупантаў, не атрымоўваюць адэкватнай дапамогі з боку міністэрства абароны і МУС. Толькі дзякуючы гераічным высілкам украінскіх валанцёраў, неабыякавым людзям замежжа, гэтыя героі маюць магчымасьць даваць стоадсоткавы адказ захопнікам. Адсутнасьць узаемадзеяньня і каардынацыі, паміж вайсковымі ведамствамі, а часам і здрады, недахоп узбраеньня, амуніцыі, харчаваньня, вядзе да страт лепшых сыноў Украіны. Мы не маем юрыдычнага права так думаць, але паводле маральных прыкмет, лічым, што новая улада не зусім адэкватна, мякка кажучы, успрымае існуючую небяспеку, паддаючыся на перамовы па мірнаму урэгуляваньню. Лічым, што з бандытамі не пасуе міралюбівы тон, забойцы разумеюць толькі моц сілавога адказу.
Шмат хто з беларусаў на Бацькаўшчыне і ў замежжы, памылкова лічыць , што вайна ва Украіне, гэта не наша вайна. Але там гінуць мірныя украінскія жыхары у сваіх дамах і маладыя хлопцы у акопах, якім жыць да жыць. Гэта яны не дажылі, не давучыліся, не далюбілі, не пабудавалі дом, не нарадзілі і не народзяць дзяцей. Маўляў на нас не сыплецца «Град», не руйнуюцца дамы, не узрываюцца пад нагамі міны. Памыляецеся, вайна ужо на нашай Бацькаўшчыне, яна у нашых дамах і сем'ях. Яна ужо падзяліла нас на «сваіх» і «чужых». Пасварыліся суседзі, сталі ворагамі сябры, пайшоў раздрай у сем'ях і ужо неістотна, каго больш і хто мае рацыю. У Беларусі вольна шастаюць зграі пуцінскіх «начных ваўкоў», нейкія прарасескія «казакі» вучаць «патрыятызму» беларускіх падлеткаў, гандлюць георгіеўскімі стужкамі, на парадзе у Менску расейская вайсковая тэхніка руйнуе беларускія вуліцы.
Няма сэнсу пераконваць, гісторыя расставіць усе акцэнты. Відавочна адно, у такіх умовах, расейскаму агрэсару не патрэбна асобных высілкаў для акупацыі Беларусі, гэта справа часу. Мяркуем, сёньня усе ўсьведамляюць: Майдан перамог таму , што на ім былі нацыянальна сьвядомыя, патрыятычныя ўкраінцы! Як і тое, што Крым з Данеччынай сталі праблемнымі ўкраінскімі тэрыторыямі толькі таму, што тут сьвядомых украінцаў было недастаткова! Вось яно значэньне нацыяльнага чыньніка ў глабальнай палітыцы!
Сёньня, відаць, мы забыліся, што лічыцца беларусам, гэта не азначае толькі захоўваць нашу культуру, мову, традыцыі. Сеньня гэтага мала. Безсэнсоўнымі, малаколькаснымі вулічнымі акцыямі, расейскую агрэсію не спыніць. Мы лічым, каб быць беларусам, трэба яшчэ мець і адказнасьць за тую землю, якая нас нарадзіла, і дзе б мы сёньня не жылі. у Амерыцы, Канадзе, Эўропе ці Аўстраліі.
Сёньня шматлікія беларусы, са зброяй ў руках, бароняць незалежнасьць украінскага народу. Яны цудоўна усведамляюць, калі Расея растопча Украіну, наступнай будзе Беларусь ці іншыя краіны, быўшага соцлагеру. Сёньня там наша Брэстцкая цытадэль. Таму мы мусім ім дапамагаць
Прывядзем словы былога беларускага палітвязьня, які ваюе у зоне АТА - В.Парфянкова
Васіль Парфянкоў - батальён ОУН (Україна)
“ …Таму проста хацеў бы перадаць усім, хто мяне ведае і мяне ў свой час падтрымліваў, што я жывы, што ў мяне ўсё нармальна. І яшчэ пажадаць беларусам, каб яны ўсё ж такі пачалі і сябе адчуваць народам. Пара ўжо мяняць нешта і ў нашай краіне. Вядома, не хацелася б, каб гэта адбывалася, як адбываецца ва Ўкраіне, праз вайну, з крывёй і ахвярамі. І хачу сказаць беларусам, каб яны не баяліся адстойваць свае правы. Сваё права быць адзіным народам…”
http://www.svaboda.org/content/article/26997885.htmlСябры Зьвязу Беларусаў Нямеччыны, пачалі канкрэтную працу па дапамозе беларусам , якія змагаюцца разам з украінцамі у акопах АТА. Яны шукаюць і набываюць патрыманныя аўто, самі рамантуюць і адпраўляюць ва Украіну. Акрамя гэтага, дасылаюць адзеньне і сродкі індывідуяльнай абароны, вопратку і інш. Больш інфармацыі можна атрымаць тут
http://www.belaruspartisan.org/life/299405/Створаны і зарэгістраваны інтэрнацыянальны дабрачынны Фонд “Велес”, які скіраваны на дапамогу разьвіцьця дэмакратыі у краінах Усходняй Эўропы. На яго чале сталі - беларус В.Арцёменка, украінец М.Палешчук, немец K.Берндхард ( Bernhard) На сёньнешні дзень усе высілкі Фонду скіраваны ва Украіну, у зону АТА
Згодна інфармацыі, ад кіраўніцтва Фонда, у зоне баявых дзеяньняў адчуваецца вострая неабходнасьць
- Каскі, бронекамізэлькі і ншыя сродкі індывідуяльнай абароны
- Вопратка вайсковая, спальнікі, палаткі, плашчнакідкі, сродкі індывідуяльнай гігіены.
- Медычныя лекі ( бінты, вата, медычныя ложкі і інш. медычныя сродкі)
- Транспартныя сродкі (любыя)
- Прыборы начнога бачаньня, цеплавізары.
- Электрагенератары, бензапілы, эл інструмэнт
- Вопратка цывільная (мужская, дзіцячая)
- Сродкі сувязі (рацыі, кампутары, мабільная сувязь і інш.)
- Запчасткі для тэхнікі. браніраванае шкло
- Грашовыя ахвяраваньні.
- Валанцёры
Ня бачым вялікага сэнсу некага агітаваць, а для тых, хто вырашыў для сябе прыняць пасільны удзел у маральнай, з усіх бакоў справе, нагадаем банкаўскі рахунак:
Weles e.V. Apianstr 13 84034 Landshut
Sparkasse Landshut, BIC: BYLADEM1LAH, IBAN: DE77 7435 0000 0020 6150 19
Суайчыньнікі, памятайма. Сёньня, у вайне супраць расейскай навалы, нараджаецца і гартуецца ядро беларускай Нацыянальнай гвардыі. Іх вайсковы вопыт спатрэбіцца нашай Бацькаўшчыне. А кожны Ваш пасільны унесак захавае ім здароўе і жыцьцё.
Тым, хто прыме удзел у дапамозе Фонду, мы будзем даваць справаздачу аб расходваньні фінансавых сродкаў. Кожны цэнт будзе спрыяць спыненьню вайны ва Украіне, кожны даляр ці рубель захавае каму-небудзь жыцьцё.
Гэты Зварот быў дасланы беларусам замежжа і не толькі. Пазьней, мы праінфармуем грамадства, ( з удзячнасьцю) аб тых, хто падтрымаў (з іх, безумоўна, згоды) гэту сьвятую справу , так і аб тых, хто яе праігнараваў (але ужо з нашай ініцыятывы і у сьпіс ганьбы)
Лістуйце нам на паштовую скрыню - zbn42@mail.ru
З павагай.
Старшыня Зьвязу Беларусаў Нямечыны
Я.Мурашка
11.05.15г.