Оригинал взят у
bel_diaspora_de в
Яўген Мурашка: Права на жыцьцё.25-га верасня 91г. адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя “Саюзу абароны правоў чалавека”. Старшыней праўленьня быў абраны я, намеснікам Г.Арцёменка. У склад праўленьня увайшлі: А.Жэрдзеў, Ю.Белоў, С.Музычэнка. “Саюз абароны правоў чалавека” праіснаваў да 2000г. пакуль, рашэньнем абласнога суда, не быў зліквідаванны (судзьдзя Крупенкіна). Праваабарончую дзейнасць мы разумелі трохі інакш, чым розныя “лігі” БХК і Вёсны. Для іх галоўным была статыстычная справаздача, а для нас канкрэтная абарона правоў, канкрэтнага чалавека. А за гэта грантаў не даюць, медалёў не вешаюць і да Нобеля не запрашаюць. 17 кастрычніка 91г. на галаўным заводзе "Гомсельмаш" адбыўся устаноўчы сход на якім была заснавана прафсаюзная арганізацыя незалежнага прафсаюза Канфедырацыя Працы Беларусі. У склад прафкама ўвайшлі: Генадзь Сарокін, я і Мікалай Кушняроў, старшынёй прафкама абралі мяне.
27-га кастрычніка, пастановай выканкама КТБ за № 14 наша прафсаюзная арганізацыя была зарэгістравана, з наданьнем ёй права юрыдычнай асобы.
29 кастрычніка, з Нямеччыны, прыйшоў гуманітарны груз па праграме дапамогі ахвярам Чарнобыля. Некалькі чалавек, якія яго прывезлі, завіталі да В.Кленовай, яна запрасіла і нас с Галяй. Для нас гэта сустрэча з немцамі была вельмі неабходна па дзьвум прычынам
- Па першае, у нас была гісторыя хваробы маленькага хлопчыка Паўла Безлюдава, які пакутаваў на рак шчытападобнай залозы, жыць яму заставалася два-тры месяцы, бо ракавыя метастазы закранулі ўжо легкія. Гэту гісторыю хваробы мне перадаў яго бацька, пад час падрыхоўкі да акцыі “Чарнобыльскі след”. Але акцыя не адбылася і паперы засталіся ў нас. Таму неабходна было сустрэцца з немцамі, каб перадаць ім гэтую гісторыю, можа яны дапамогуць выратаваць жыцьцё дзіцяці.
- Па-другое, у мяне было 80 фатаграфій па Чарнобылю і шмат дзіцячых малюнкаў з гэтай тэматыкай, мы спадзяваліся, што нам дапамогуць выставіць яе ў Нямеччыне, каб там больш наглядна уяўлялі пра нашу трагедыю.
Сустрэча з немцамі адбылася, гэта былі вельмі добрыя людзі, якія за свой кошт наладзілі дастаўку гуманітарнага груза. Шчыра скажу, я ў сваім жыцьці ніколі так смачна не еў, поўны жывот, а вачыма еў бы яшчэ. Сеньня ўжо сорамна аб гэтым ўспамінаць. Тым не менш, сур’ёзная размова адбылася, яны паабяцалі зрабіць ўсё магчымае, каб дапамагчы хлопчыку, нам засталося пакуль толькі чакаць вынікаў.
15 лістапада з горада Bottropa ( Deutschland ) ад Карл-Хайнца Іахіма ( Karl-Heinz Jochheim ) прыйшоў ліст, ў якім паведамлялась аб тым, што:
“ …. Пожалуйста помогите Павлу Безлюдову и его матери поскорее приехать в ФРГ. В университетской клиннике имется заказанное бесплатное место для Безлюдова Павла…”
Не лішне нагадаць, што кошт аднаго бальнічнага ложка ў той час, складаў 7 000 DM. Гэты ліст ўсяляў надзею.
Забягаючы наперад, хацеў бы прывесці вытрымкі з інтэрв’ю прафэсара Ю.Дземідчыка- загадчыка кафэдрай анкалогіі БДМУ, якое было апублікавана на сайце “Беларускі партызан” 26.05.06г.
“…..справа ў тым, што рак ў дзяцей - воогуле рэдкая з’ява. Ў сярэднім сустракаецца палавіна выпадка рака шчытападобнай залозы на мільён дзіцячага насельніцтва т.е. тэарытычна такі дыягназ медыкі Беларусі павіны ставіць раз на два гады. Такі ўзровень захворваньняў захоўваеца і ў эўрапейскіх краінах.
Але ў нашай краіне, праз 4-ы гады пасля Чарнобыля становішча кардынальна змянілася. На пачатку мы фіксавалі ў год 29 новых выпадкаў хваробы, затым - 67, затым - 90. Цяпер мы перажываем другі пік - захворваньні ў дарослых, кожны год дыягназ рак шчытападобнай залозы, медыкі выносяць 1000 чалавекам.
Гэта не тая хвароба, якую можна схаваць, рак сам сябе выкрые. І потым, ў кожнага 6-га дзіцяці мы выяўляем рак ўжо ў запушчанай стадыі, з метастазамі ў лёгкіх….”
Трэба канстатаваць, што на працягу 20-і гадоў доўжыцца генацыд улад, супраць уласнага народу. Ільвіная доля ў гэтым, належыць А.Лукашэнке, які сваімі указамі “адмяніў” радыяцыю а з ёй і надзею на будучыню ў тых, хто працягвае жыць ў забруджаных раёнах, а іх не менш як 1,5 мільёны чалавек. За гэта злачынства не павінна быць тэрміну даўнасці.
І вось Павел Безлюдаў з маці паехалі ў Нямеччыну ў горад Эсен ( Essen) ў клініку прафесара доктара Х.Райнерса ( Prof. Dr. Chr. Reiners) дзеля лячэньня. Методыка лячэньня грунтавалася на ўздзеяньні радыяктыўнага йёду на ракавыя клеткі. Хворы знаходзўся ў ізаляванным памяшканьні, яму давалі праглынуць таблетку з 10-ю млн. адзінак радыяктыўнага йёду, які знішчаў ракавыя клеткі знутры. Курс лячэньня доўжыўся 8-м дзён праз кожныя тры месяцы. Хлопчык Павел прайшоў усе 8 курсаў. Кошт аднаго курса быў 7 000 DM. Але ў выніку выдаленьня шчытападобнай залозы, ён вымушан карыстацца гармонамі, тым не менш яму захавалі жыцьцё.
Павел Безлюдаў быў першым дзіцем з Беларусі, якога праф. Х.Райнерс выратаваў ад смерці, пазней, калі хлопчыка паказалі па-нямецкаму тэлебачаньню, на адрас клінікі пайшоў паток ахвяраваньняў, які дазволіў прымаць ўжо сем хворых дзяцей з Беларусі, адначасова.Гэта дала магчымасьць ўдзельнічаць 54-м хворым дзецям ў лячэбным працэсе. А сям’я Бязлюдавых, атрымала трохпакаёвую кватэру, бо Паўлу быў неабходны асабісты пакой.
Наша праца з Г. Арцёменкай выйшла на новы ўзровень, мы пачалі адшукваць безнадзейных хворых дзяцей і адпраўляць іх гісторыі хваробы праз Карл-Хайнц Йохайма. праф. Х. Райнерсу, які іх вывучаў і даваў свае заключэньні. Прывожу тэкст ліста ад К-Х Йохайма.
«Дорогой господин Мурашко!
Большое Вам спасибо за доверие. Безлюдова Ирина привезла истории болезни детей. По моим возможностям я постарался помочь. Сообщаю результаты:
1. Калекин Иван и Скакун Сергей могут приехать на лечение в июле 1992г в город Эссен к профессору Райнерсу. Безлюдова Ирина привезёт документы.
2. Пахомова Ольга - Райнерс советует проверить ребёнка за границей по возможнонсти, т.к. терапия несрочна.
3. Гунченко Дмитрий - проф. Андлер (prof. Andler ) с г. Datelna, хочет иметь более широкую информацию о истории болезни, тогда возможно будет говорить о лечении.
4. Громенко Евгений - неполное обследование ребёнка, если диагноз правильный, то уже нет возможности помочь ребёнку.
5. Заяц Наталья - болезнь можно лечить дома, по мнению врачей из ФРГ.
6. Зубец Павел - этого ребёнка можно лечить в клинике г.Münstera, я попробую до июля уточнить информацию.
7. Коробейников Сергей - проф. Андлер ( prof.Andler ), сможет взять ребёнка когда освободится место, пока нет возможности, оно занято другим ребенком из России.
Уважаемый господин Мурашко, мы приложили все силы чтобы как-то помочь Вам. Мы желаем Вам успехов в Вашей работе.
С уважением Карл-Хайнц Йохаим
Лили Геворски
Боттроп, 10 мая 1992г.”
Трэба адзначыць, адшукваць хворых дзяцей было вельмі цяжка, таму што гэтыя звесткі ўжо ў той час былі пад грыфам “сакрэтна”. Тым не менш, чуткі аб нашай дзейнасьці ў гэтым накірунку, пайшлі шырока і таму бацькі хворых дзяцей самі знаходзілі нас. Тут ўжо і КДБ праявіла інтарэс да дзейнасьці нашага “Саюзу абароны правоў чалавека”, ад імя якога мы супрацоўнічалі з медыкамі ФРН. Мінздраў БССР пачаў нас, з Г.Арцёменкай, абвінавачваваць ў шарлатанстве і ў тым, што мы пастаўляем дзяцей за мяжу, дзеля медычных вопытаў і атрымоўваем за гэта грошы. Хацеў , карыстаючыся выпадкам, патлумачыць як, у той час, адбываліся нашы стасункі з праф. Х.Райнерсам. Раз на месяц, ў Гомель прыязджаў Карл-Хайнц, мы яму аддавалі гісторыі хваробы дзяцей, якія паспелі сабраць, Ён адвозіў іх да праф. Х.Райнерса і той рабіў выклік дзецям, прытым усё за кошт клінікі, таму грошай мы і ў вочы не бачылі. Толькі аднойчы Карл-Хайнц даў мне 10DM , і то толькі на факсавыя перасылкі, якія я, пазьней аддаў Валянціне Кляновай, маці 10-і дзяцей.
Пры дыягназе - рак шчытападобнай залозы, нашы медыкі толькі выдалялі хворую залозу, прычым не ўсю а па часткам, спрабуючы пазбавіцца ад раку. Таму дзіцяці рабілі ад 1-й да 5-6 аперацый, але незаўсёды якасна, таму рак прадоўжваў сваю смяротную працу і дзяцей адпраўлялі паміраць дамоў.
Становішча наша было сур’ёзнае, таму я неадкладна звярнуўся з запытам да праф. Х.Райнерса з пытаньнем:.
Чым для іх з’яўляецца лячэньне дзяцей - навуковымі доследамі ці мае месца толькі сам лячэбны працэс? Мне адказалі - што ў ФРН, у адрозненьні ад СССР) ўжо 25 гадоў лечаць хворых на рак шчытападобнай залозы. Тут улады і КДБ мусілі адступіцца ад нас, а медыкі Мінздрава БССР пачалі праходзіць стажыроўку ў ФРН, а пад Менскам, ў Аксакаўшчыне, пабудавалі ( за кошт ФРН) клініку, аналагічную клінікі праф. Райнерса, што дала магчымасьць лячыць дзяцей ў Беларусі. Наша супрацоўніцтва с прафесарам Х.Райнерсам доўжылася да 1995 года, за гэты час мы, асабіста, здолелі накіраваць ў ФРН 21 хворае дзіця, якім там захавалі жыцьцё. Вось іх прозьвішчы:
1. Безлюдаў Павел Ігаравіч - 1980 г. нар. - 2 аперацыі
2. Калекін Іван Пятровіч - 1982 г. нар. - 1 аперацыя.
3. Скакун Сяргей Уладзіміравіч - 1982г. нар. - 1 аперацыя.
4. Даніленка Тацьцяна Сяргееўна - 1985г. нар. - 5 аперацый.
5. Кручкова Вольга Іванаўна - 1985г. нар. - 2 аперацыі.
6.Яўстрацьева Надзея - 1985г. нар. - 1 аперацыя.
7. Клеменцоў Максім Цімафеявіч - 1984г. нар. - 1 аперацыя.
8. Кавалёў Аляксандар Уладзіміравіч - 1978г. нар. - 1 аперацыя.
9. Кавалёва Ірына Уладзіміраўна - 1980г. нар. - 1 аперацыя.
10. Дзьмітрыеў Зміцер Алегавіч - 1986г. нар. - 1 аперацыя.
11. Маісеенка Марына Анатольеўна - 1983г. нар. - 1 аперацыя.
12. Баруздзіна Тацьцяна Мікалаеўна - 1978г. нар. - без аперацыі.
13. Караваева Натальля Уладзіміраўна - 1985г.нар. - 2 аперацыі.
14. Цапава Аліна Мікалаеўна - 1986г.нар. - 1 аперацыя.
15. Несцерчук Аляксандар Аляксеявіч - 1978г. нар. - 1 аперацыя.
16. Пастушэнка Любоў Мікалаеўна - 1985г.нар. - 2 аперацыі.
17. Бурачонак Аляксандар Лявонавіч - 1982г.нар. - 1 аперацыя.
18. Мальцава Ірына Паўлаўна - 1977г. нар. - 1 аперацыя.
19. Лемянкова Алеся Лявонаўна - 1980г. нар - без аперацыі.
20. Белая Вольга Іванаўна - 1980г. нар. - без аперацыі.
21.Ядранцаў Алег Васільявіч - 1985г. нар. - 1 аперацыя.
Гэты спіс толькі адна шматтысячная доля з ліку дзяцей, якіх апаліў сваім полымем Чарнобыль. Не магу сказаць аб далейшым лёсе гэтых дзяцей, таму што з 1995 года, лячэньнем дзяцей пачаў займацца Мінздраў БССР і канкрэтна клініка прафесара Ю.Дзямідчыка.
Завяршэньне нашага супрацоўніцтва з прафесарам Х.Райнерсам адбылося ў 1995 годзе, а пакуль справы з выратаваньнем дзяцей, ішлі вельмі марудна, статыстыка іх захворваньняў была засакрэчана. Нам з вялікай цяжкасьцю прыходзілася змагацца з бюракратыяй на ўсіх ўзроўнях, не знаходзячы у іх паразуменьня. Я вымушаны быў адправіць ліст ў ВС і Мінздраў. Хацеў бы прывесьці гэты дакумэнт, як сведчаньне, друкую на мове арыгінала:
Министру здравохранения РБ
Казакову В.С.
копия: Председателю ВС РБ
Шушкевичу С.С.
Доводим до Вашего сведения, что в Гомеле и области имеются дети, страдающие такими заболеваниями как: рак щитовидной железы, лейкозы, саркома лимфатической системы и прочими онкологическими заболеваниями. Они имеют заключение Межведомственного областного экспертного Совета, при спецдиспансере, о связи этих заболеваний, с трагедией на ЧАЭС.
Однако дети, через территориальные поликлинники, оформляются как инвалиды детства, многие из них вообще не могут получить инвалидность, т.к. им отказано в оформлении документов. Многие, из детей, поражены метастазами и при такой разворотливости нашей медицины, их дни сочтены.
Государство, в лице его руководителей, виновно в сокрытии последствий трагедии на ЧАЭС, в медлительности по спасению людей. Это высшая степень безнравственности, так относится к детям, у которых отняли жизнь. На сегодняшний день, государство, сняло с себя ответственность за жизни и здоровье детей, ограничившись лишь выплатой мизерных пособий и призрачным оздоровлением. Минздрав не обладает эффективными методами лечения, онкологических заболеваний, кроме как хирургического вмешательства, и тем не менее не ищет возможности лечения детей за рубежом.
ТРЕБУЕМ:
1. Чтобы присвоение им групповой принадлежности производилось с момента признания экспертным Советом, заболевания связанного с трагадией на ЧАЭС.
2. Организовать лечение детей, с онкозаболеваниями, за рубежом.
1.12.92г.
Председатель Гомельской арганизации
“Союз защиты прав человека” Е.В. Мурашко.
Патлумачу чым была выклікана неабходнасьць такога звароту да улад. Аднойчы я завітаў да галоўнага педыятра г. Гомеля сп. Сысоевай. Яна якраз афармляла дакумэнты на адно дзіця, якраз па прызнакам інваліднасьці, звязанай з трагедыяй на ЧАЭС. Я пацікавіўся ў яе наконт гэтай працэдуры і яна вымушана мне растлумачыць ўвесь гэты механізм.
Тут мне стала зразумела, што не усялякае хворае дзіцё мае шанец атрымаць такі дакумэнт.
Бо згодна яго сем’я, дзе ў хворага ёсьць такая папера, мае права на пашырэньне жытла, каб ў хворага быў асабісты пакой, бясплатныя лекі, тэлефон, 50% аплаты за жытло і камунальныя паслугі. Таму такі дакумэнт атрымоўвалі не ўсе хворыя, а як бы мовіць, абраныя.
Гэта мяне абурыла, таму я вырашыў напісаць такі ліст, бо ў Гомелі з гэтым бязмежжам, безсэнсоўна было змагацца.
Трэба аддаць доўжнае ВС, я атрымаў адказ на свой ліст такога зместу:
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
камісія па справах сям’і і моладзі
29 декабря 1992г. № 16-34/ 13463
Министру здравоохранения
Республик Беларусь
В.С. Казакову
копия: Председателю Гомельской организации
«Союз защиты прав человека»
Е.В.Мурашко
Уважаемый Василий Степанович!
Прошу Вас поручить разобраться с изложенным в данном письме. Если подобное т.е. не назначение социальной пенсии, при наличии показаний имеет место, то виновные в волоките и бездушии должны понести самое строгое наказание.
Считаю необходимым провести проверку по всей республике хода выполнения приказа МЗ РБ № 50 от 16.03.1992 г. “Об утверждении перечня медицинских показаний дающих право на получение социальной пенсии детям-инвалидам в возрасте до 16 лет”
О принятом решении сообщить комиссии и заявителю
Приложение: на 1 листе.
Председатель комиссии подпись Л.А. Митько.
Што ж тычыцца адказу МЗ, трэба адзначыць што з Міністэрства я атрымаў класічную адпіску, ў якой былі адні акі-вокі то на Дзяржкамчарнобыль, то на Саўмін, то на адсутнасьць валюты. Тым не менш, была просьба каб мы дапамаглі ім ў вырашэньні гэтай праблемы, відаць сваімі сродкамі яны не ў стане былі штосьці змяніць, і усёж.
Наколькі мне стала вядома, нейкі вынік быў, напрыклад Павел Бязлюдаў атрымаў такі дакумэнт, а з ім і ўсе тыя ільготы, аб якіх я пісаў вышэй. Што ж тычыцца лёсу іншых хворых дзяцей, то дакладных звестак ў мяне няма.
А тым часам справы на “Гомсельмашы” ішлі ўсё горш і горш. Тэндэнцыя спаду вытворчасьці пачала назірацца яшчэ ў 1991 годзе, я 26 кастрычніка прапанаваў прыватызаваць наш цэх, абапіраючыся на Пастанову Саўміна РБ “Аб прыватызацыі”, у цэху са мной пагадзіліся і я адвёз заяўку ў Дяржкамітэт РБ па маёмасьці. Там яе у мяне прынялі, але з вялікай неахвотай. І вось 18.12.91г. я атрымаў адтуль адказ за №01-4/688, дзе нам адмаўлялі ў прыватызацыі цеха, спасылаючыся на тое, што ВА “Гомсельмаш” ў 1992 годзе будзе пераўтворана ў АТ.
6.02.92 года выйшаў загад-пастанова « О приостановке проиводственно-хозяйственной деятельности заводов и подразделений обьединения», ў ім ў прыватнасці , прыводзіліся такія аргумэнты:
- “ Несмотря на принимаемые меры по обеспечению производства материально-техническими ресурсами и комплектующимипоставки сырья, материалов, узлов и деталей обьединению, практически, прекратились. І далей:
- На период остановки работы предоставить всем работникам структурных подразделений обьединения, с их согласия, отпуск без содержания”.
Наконт гэтага становішча я напісаў артыкул (“Гомельскія ведамасці” №7 (59) ад 15 лютага 1992г.) пад назваю:
“Где искать выход? Не лішне нагадаць яго змест, у той час я пісаў па расейску.
«10 февраля стал «Гомсельмаш». «Стал», видимо, не совсем точно. Последние месяцы он практически никуда не шёл. Обьединение лихорадило в течении всего 1991 года. И не предвидеть того, что случилось в этом году, администрация не могла. Ссылка на отсутствие договоров на поставку сырья и комплектующих, звучит не очень убедительно. Поиск этих связей вёлся, скажем, очень вяло.
Обьединение стоит, имея 320 миллионов рублей кредитов, а точнее долгов, которые нужно возвращать, притом с процентами.
«Что же дальше?» - задал вопрос 28-тысячный коллектив генеральному директору С. Дрозду. В ответ прозвучало что-то непонятно-ободряющее. Из этого можно сделать вывод, что нынешняя администрация не в состоянии предложить трудовому коллективу чёткую программу выхода из создавшегося положения.
Может быть, дела у гомсельмашевцев были б лучше, если бы они являлись хозяевами своей собственности? Но когда трудовой коллектив изьявляет желание стать хозяином средств производства, ему говорят «нет». Это понятно. Пока промышленная мафия, теневики не нахватают себе добра, не будет закона о приватизации. Никто нам не даст вырваться из рабства, стать хозяином производства, своего труда. Пример нашего кузнечно-прессового цеха, тому подтверждение. 6.11.92 г. трудовой коллектив изьвил желание стать собственником средств производства. Что же из этого вышло? Из комитета по госимуществу при Совмине пришёл ответ - нельзя. То же самое говорит и генеральный директор ПО «Гомсельмаш» С.Дрозд, уже без нашего ведома затащивший в АО «Автосельхозмаш-Холдинг», т.е. бывшее министерство СССР, где генеральным директором бывший наш министр Силаев.
Завод астанавливается, тысячы проблем возникают у тех, кто вчера стоял за станком. Администрация не знает выхода из тупика.
Как жить дальше? Этот вопрос, для многотысячного коллектива ПО «Гомсельмаш», остаётся открытым.”
Председатель профкома Конфедерации Труда Беларуси
головного завода “Гомсельмаш”, наладчик КПЦ
- Е.Мурашко.
Я ўжо вышэй пісаў аб тым, што на тэрыторыі аб’яднаньня знаходзіліся 19 кааператываў, якія не плацілі за арэнду, эл. энэргію, сыравіну, бралі амаль што дарма. У той час, калі працаўнікі пайшлі ў адпачынак за асабісты кошт, гэтыя кааператывы працавалі на поўны моц.
Аднойчы я вырашыў прасачыць ці не цягнуць метал з нашага цэха, пад час астаноўкі працы, тым больш, што дзяжурнымі па цэху былі назначаны В.Балбасаў (нач. ПДБ) і В.Тачылаў (нам. па вытворчасьці), якіх я неаднаразова заўважываў ў спробе вывазу метала пад выглядам адходаў.
Узяўшы з сабой фотаапарат і праседзеўшы ўвесь дзень на маставым кране, ў нашым цэху нічога не заўважыў, можа бачылі, што я увайшоў ў цэх. Прачытаўшы гэтыя радкі, мая жонка Г.Арцёменка с жахам заўважыла - “Цябе ж маглі забіць!” - у той час я неяк аб гэтым і не думаў, да і час быў другі, гэта сёньня забіваюць на кожным вуглу.
Не аднойчы я ставіў пытаньні аб недаверу адміністрацыі аб’яднаньня, пісаў лісты ў Саўмін, Дзяржкампрам аб злоўжываньнях на прадпрыемстве, аднак ніякіх перамен не адбывалася.
Неўзабаве генеральны дарэктар С.Дрозд, быў вымушаны, афіцыйна паведаміць аб існаваньні незалежнага прафсаюзу КПБ. Вось тэкст загада:
Приказ
от 9.03.92г. № 78
Об организации профсоюза
Кофедерации Труда Беларуси
на головном заводе
ПО “Гомсельмаш”
Довожу до сведения работников обьединения, что на головном заводе создана первичная организация Конфедерации Труда Беларуси. Численность первичной организации КТБ головного завода ПО “Гомсельмаш” в настоящее время - 45 человек. Председателем профсоюзного комитета КТБ головного завода ПО “Гоисельмаш” избран наладчик кузнечно-прессового цеха т. Мурашко Е.В.
Генеральный директор подпись С.С.Дрозд.
Негледзячы на афіцыйнае прызнаньне КТБ, з намі не жадалі супрацоўнічаць, больш за тое, нам парашкаджалі у нашай дзейнасьці, не было прадстаўніка ў складзе Савета прадпрыемства, з намі не заключалі калектыўную дамову, не запрашалі прадстаўнікоў наша прафсаюза на афіцыйныя сустрэчы. Канешне мы не маглі мірыцца з такімі адносінамі да КПБ.
Для нас было вельмі істотна мець магчымасьць атрыманьня інфармацыі, з тым, каб уплываць на прымаемыя захады адміністрацыі. Калі наш прафсаюз пачаў актыўна ўмешывацца ў справы прадпрыемства, калі я пачаў пісаць аб злоўжываньнях адміністрацыі, на мяне пачаўся ўціск і пераслед, пачаўся татальны надзор, карацей я трапіў “пад калпак”.
Я цудоўна даваў сабе справаздачу ў тым, што калі я пайшоў на канфрантацыю з адміністрацыяй, то трэба сачыць за сваімі паводзінамі, каб звесьці да мінімума магчымасьць правакацый з яе боку. Я не спазьняўся на працу, не уходзіў раней на абедзены перапынак, працаваў каб не даць магчымасьці адміністрацыі знайсьці падставу для звальненьня.
Хаця, трэба удакладніць, я ўсе гэта выконваў і раней, але ў гэтых абставінах трэба было быць асабліва пільным.
Вельмі часта здаралася так, што не пасьпею я адыйсьці са свайго участка, як тут жа мяне пачынае шукаць наш майстар Міхась Панцелеенка, хаця я яму і не патрэбен. Не раз я, каб пацешыцца над майстрам, пісаў на яго імя такую, прыкладна паперу:
- Майстру такому- та, ад наладчыка Мурашкі,
“Прашу адпусьціць мяне ў прыбіральню на 30 хвілін”
Дата і подпіс
З гэтай паперай я ішоў да Міхася , але таму было не да гумара, так як яму было прыказана мяне адсочваць. Аднойчы, калі ў чарговы раз, ён падбег да мяне з пытаньнем:
- Жэня, дзе ты быў? - я не вытрымаў і схапіўшы кавалак трубы, кінуўся да яго з словамі:
- Яшчэ раз будзеш прыставаць, зраблю з цябе інваліда, - ён тут жа збег і ужо потым сачыў за мной з адлегласьці.