Ідэнтыфікацыя - 3, ад Я. Мурашкі

Mar 01, 2013 19:46

Спадар, Падгол, дзякую за атрыманную магчымасьць выказаць сваё асабістае стаўленьне да закранутых пытаньняў.
Тут бы я жадаў бы зрабіць некоторыя тлумачэньні аб маёй асабістай нацыянальнай скіраваннасьці
Шчыра скажу, мая нацыянальная сьвядомасьць акрэслілась вельмі позна, з моманту уступленьня у партыю БНФ у 1995 годзе А дагэтуль я быў такім жа манкуртам, як і большасьць беларусаў, для мяне беларуская гісторыя, як і для ўсіх, пачыналася ад 1917 года. Мне было балюча уяўляць свой народ, стагодзьдзямі сядзеўшага на купках сярод дрыгвы. Адкуль нам было ведаць, што санскрыт напісаны беларускімі літарамі. Хто нам паведамляў, што ўся сусветная гісторыя пайшла, менавіта, з геаграфічнага месца сучаснай Беларусі, што ўся Эўропа размаўляла на беларускай мове. (з аматарскіх дасьледваньняў Сп. Г. Арцеменкі)

http://galinaartemenko.livejournal.com/
http://www.wawkalaki.narod.ru/
Ці мог я даведацца з гісторыі, што мой прашчур Дзяніс Мурашка, кіраваў партызанскім рухам на Віцебшчыне, пад час 13- гадовага (1654-1667) змаганьня супраць Масковіі, за што атрымаў шляхетны стан. Застаецца гістарычным фактам, што амаль ўсіх беларусаў не мінуў такі лёс. Але , мяркую, што гэтыя гістарычныя хібы будуць выпраўлены, мы вернем свой нацыянальны гонар Пакуль нельга сказаць расейскую вайсковую акупацыю , тым не менш трэба бачыць скіраваннасьць Крамля да фактычнага захопу Беларусі, інтэлектуяльна і эканамічна і гэты працэс працягваецца
Сёньня стала відавочным, што супраціў патрэбна пачынаць з нуля, У Беларусі адсутнічаюць нацыянальныя сілы (за выключэньнем КХП/БНФ) скіраванныя і здольныя да змаганьня за уласныя інтарэсы беларускай нацыі. Усе астатнія удзельнікі палітычнага жыцьця працяглы час займаюцца толькі піярам саміх сябе. Кожны, як той кот, гуляе сам па сабе і ніколі яны не дамовяцца паміж сабой, бо іхнія мэты не супадаюць.
Міжнародная супольнасьць, заклапочана выключна правамі чалавека, свабодай СМІ, сэкс меншасьцямі і ніводны не кажа пра правы беларускай нацыі на самавызначэньне. Эўропу цікавяць толькі прагматычныя інтарэсы
Яе палітыкай кіруе бізнас. Грошы не маюць палітычнай акрэсленнасьці і афарбоўкі. Грошам невядомы дзяржаўныя межы. Яны рухаюцца туды дзе есьць магчымасьць атрымаць прыбытак. Гpамадзян, якіх турбуе пагроза глябалізацыі, генацыд, этнацыд, сіянізм, і на гарматны стрэл не пускаюць у незалежныя СМІ, усюды мы - persona non grata, а ужываньне гэтых тэрмінаў аднеслі да усялякіх “распальваньняў варожасьці” Відавочным з’яўляецца той факт, што ніхто у сьвеце не жадае бачыць Беларусь суб’ектам міжнароднай палітыкі. І Эўропа і Расея разглядае нас як сьферу уплыву, як буферную зону і пад гэта выдакоўваюцца вялікія грошы, прапаноўваюць усялякія праграмы, накшталт праграмы Усходняга партнэрства, якая па сутнасьці з’яўляецца спробай аўтараў гэтай праграмы (Швэцыя і Польшча) прыцягнуць удзельнікаў гэтага праекту (шэсьць краін) у сьферу уплыву ЭЗ. адарваўшы ад уплыву Крамля. Слушным з’яўляецца выказваньне наконт “шчыльных радоў”. Так , як у Беларусі так і звонку стаяць гэтыя “рады” каб нацынальная ідэя, аб праве нацыі на самавызначэньне не гучала, каб не даведаўся беларускі народ аб сваіх правах быць гаспадаром на уласнай зямлі а міжнародная супольнасьць, аб матывах нарастаючага супраціву беларускаму “цуду”
Калі ж закрануць тэму нацыянальнага адраджэньня, мушу сказаць.
Я ужо 13 гадоў жыву у Нямеччыне і дакладна ведаю што такое нацыянальная дзяржава.
Гэта, калі з радыёкропкі гучыць не інгліш ці папса а нацыянальныя мелодыі.
Калі пад час сьвятаў па вуліцах рухаюцца людзі, бясконцая плынь, апранутая як адзін, у нацыянальную вопратку. А на трыбунах стаяць дзеткі, як кветачкі і шчабечуць як птушкі, а не нейкая вусатая істота, апранутая у незразумелую вайсковую вопратку. Якая сваім калючым позіркам вышуквае, у рухаючыхся калёнах сваіх рабоў, патэнцыяльную для сябе пагрозу і безумоўна, пад яго мундзірам апранута бронекамізэлька. Гэта істота калечыць жыцьцё не толькі беларускаму народу і нашым дзецям але і асабітаму сыну, пазбаўляючы яго мацярынскай пяшчоты. І вось стаіш на ходніках і асэнсуеш, што перад табой рухаецца адзін арганізм, адзіная нацыя а я незапрошаны госьць на чужым сьвяце. І упэўнены, што у выпадку вонкавай небяспекі нацыя без заклікаў “За Радзіму. За ….” падымуцца як адзін, на абарону сваіх асабістых інтарэсаў, бо ім ёсьць што губляць
Народная дзяржава гэта калі паліцэйскія не ходзяць натоўпам па вуліцах іх увогуле рэдка пабачыш. Але яны імгненна узнікаюць там дзе неабходна іх дапамога. Яны нікому не круцяць рукі, заўседы ветлівыя і карэктныя. Нацыянальная дзяржава, гэта калі нацыянальныя меншасьці не “качаюць” сваі правы а падпарадкоўваюцца законам краіны, якая дала ім права жыць на гэтай тэрыторыі.
Маральная улада, гэта калі прэзідэнт Нямеччыны сп. Вульф, які у прошлым годзе, скампрамантаваў сябе невялікім непаразуменьнем, у момант пакінуў сваю пасаду.
Сацыяльная дзяржава, гэта калі рабочы зарабляе не менш як 20-22 эўра на гадзіну, а служачы 3 - 3,5 тысячы у месяц а свой адпачынак праводзяць ці у Тайляндзе ці на Мальдывах Калі мне, іншаземцу, дзяржава аплочвае жытло а віцэ-бургамайстар падараваў мне асабіста, навагоднюю елку з цацкамі юбілей. Пры усім пры тым, існуюць і ншыя стандарты.
Напрыклад, пры працауладкаваньні ці навучаньні перавагу мае этнічны немец, за ім жыхар ЭЗ і у апошнюю чаргу іншаземец. Таму у дзяржаўным кіраўніцтве толькі прадстаўнікі нямецкай нацыі.
Ветлівая дзяржава, калі у краме з табой вітаюцца на касе, дзякуюць за набыты тавар і жадаюць плёнага дня. І так ва усіх сферах абслугоўваньня
Гуманая улада, гэта калі у нямецкіх “бамжоў” і хранічных алкаголікаў, есьць асабісты пакой, есьць сацыяльная дапамога (300 эўра) праўда, каб за раз не прапілі ім выдадкоўваюць кожны дзень па 10 эўра. А у турме, зняволены мае асабістую камеру і яму налічваецца 10 эўра на суткі. А злодзей, ці пакупнік, які не разлічыўся ці скраў нейкі тавар, мусіць заплаціць 100 эўра. І на гэтым інцэндэндт лічыцца вычарпанным. Калі ж ты завінаваціўся дзяржаве нейкую суму і не жадаеш яе сплочваць, цябе могуць закрыць у турме і будуць там трымаць пэўны час каб пагасіць гэтую завінавачаннасьць з разліка 10 эўра за суткі.
У войску ( bundeswer) служаць па 9 месяцаў, пры тым вайсковец мае магчымасьць праводзіць выходныя у сваёй сям'і, бо служаць непадалёк ад дому Існуе і альтэрнатыўная служба.
Вось гэта і ёсьць у маім разуменьні нацыянальная дзяржава і да такіх стандартаў трэба імкнуцца.
Мне, напрыклад ніхто і не прапаноўваў прачытаць тэкстамент, бо я , для нашых дэмакратаў і незалежных СМІ не існую увогуле. Узгадваюць усялякіх “эксаў” якія коўзаліся на каленях, просячы літасьці ад ката, падпісаўшых адпаведныя паперы аб супрацоўніцтве з ДБ. А не пасьпеўшы збегчы на бясьпечную адлегласьць, пачалі ірваць “цельнік на грудзях”, выкрываючы гэтую крывавую гэбню, кіраўнікоў сумнеўных “беларускіх” дамоў, офісы “за дэмакратыю” Можна прывесьці яскравы прыклад таму. Есьць споведзь грамадзяніна Дзьмітрыева, дзе ён публічна тлумачыў матывы сваіх учынкаў, як бараніў рэжым. Што гэта раскаяньне, прачнулася сумленьне, не..
Гэта страх перад разаблачэньнем, бо неўзабаве будзе прэзэнтацыя кнігі, у якой ён з перапуду распавёў аб гэтым і неўзабаве гэтаму будзе нададзена галоснасьць. Таму тут мае месца занепакоеннасьць перад разаблачэньнем, “явка с повинной”, хітрамудры ход. Але існуе ісьціна - “Здрадзіўшы раз, хто табе паверыць?
Дык за што мяне так не любяць і шэльмуюць? Можа не так падстрыжаны, ці зьвёў у некага жонку?
Адказ на паверхні. Ганьбяць не Мурашку, і інш. ганбяць імкненьне нацыі да годнага жыцьця. Таму скажу так. Сёньня самай галоўнай перашкодай у руху да дэмакратыі, з’яўляецца не асоба Лукашэнкі, ён робіць усё слушна, каб утрымацца ва уладзе, як і ўсе дыктатары. Істотным з’яўляецца тое, што мы можам прапанаваць народу
Галоўнай перашкодай для дэмакратычных пераўтварэньняў з’яўляюцца менавіта тыя, хто у голас дэкляруе сваі намеры аб іх. Каб заўседы быць непадалёк ад улады. І калі паўстаньне пытаньне яб яе перайманьні, яны першыя кінуцца яе дзяліць, распіхваючы і топчачы былых сваіх паплечнікаў.
Таму для мяне галоўным пытаньнем і праблемай для беларускай нацыіз’яўляецца - хто прыдзе да улады і на якіх каштоўнасьцях яна будзе грунтавацца.
Наконт выявы К. Каліноўскага на сьцягу На мой погляд, якраз ён павінен быць сымбалем нацыянальнага адрадэньня
Што да Ліста з пад шыбенецы, я з задавальненьнем гэта зраблю, бо пад гэтымі словамі:
“Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе”.
Я стаўлю свой подпіс, пад гэтымі словамі. Гэтыя словы і сеньня для нас актуяльны. Але для мяне гэтыя словы утрымліваюць больш шырокі сэнс. . Сеньня, слова “маскаль”, можна разумець як “іншаземец” Што да Крэмля дык ён і дасюль нікуды не сыходзіў, больш за тое. Працягваецца знішчэньне беларускай мовы, замоўчваецца наша гісторыя. Скупаецца наша маёмасьць. Верагодным з’яўляецца узьнікненьне вайсковага канфлікту з Расеяй. Падставай для гэтай высновы з’яўляецца прыняты у Расеі закон. Гэты Закон прэдугледжвае выкарыстаньне вайсковых фарміраваньняў “для абароны” сваёй маемасьці за межамі Расеі у нашым выпадку -Беларусі. Ужо з’явілася расейскай маёмасьць “Белтрансгаз і зямля пад ім.. У памежным раене з Смаленшчынай расейцамі скупляецца (захопліваецца) зямля, есьць і іншыя прыклады, Уцягваньне Беларусі у Эўраазіяцкі зьвяз праз Адзіную эканамічную прастору, Мытны зьвяз. Пад АДКБ, ужо ствараецца адмысловая вайсковая адзінка
http://news.mail.ru/politics/12178983/?frommail=1, якая будзе выкарыстоўвацца у выпадку нацыянальных забурэньняў
Існуе і дэмаграфічная небяспека. У той час, калі нашы беларускія адмыслоўцы, будаўнічых прафесій, шукаюць годных заробкаў за межамі Беларусі, узьнікаюць небяспечныя праекты. Есьць праект па прыцягненьню іншаземнай працоўнай сілы (Таджыкістан, Кіргізстан) з папярэднім іх навучаньнем працоўным прафесіям , за наш кошт і у нашых ПТВ
http://www.charter97.org/be/news/2013/2/25/65832/
Узнікае праблема з іншаземнымі студэнтамі. Дзікі выпадак адбыўся у Гомелі, дзе шматлікая групоўка туркменскіх студэнтаў (універсітэт імя Ф. Скарыны) збіла некалькіх беларусаў. І гэтыя выпадкі працягваюцца
http://www.svaboda.org/content/article/24914613.html
Не зачынена пытаньне аб прыцягненьні соцень тысяч кітайцаў, для пабудовы і абслугоўваньня тэхнагенага парку пад Смалявічамі.
У што пераўтвараюць Беларусь, у нейкую сьметніцу, наяджаюць іншаземцы і дыктуюць тытульнай нацыі сваі умовы жыцьця і культуры
Таму слова “маскаль” сёньня не азначае “рускі” і не заклікае да вайны з Расеяй, рускімі, туркменамі, таджыкамі, кітайцамі, а заклікае да барацьбы з нашэсьцем іншаземцаў, да абароны сваёй незалежнасьці.
Можа здарыцца так, што замест нашых каталіцкіх і праваслаўных храмаў, будуць будаваць буддзіцкія. А замест Канвенцыі аб правах нацыі, будзем вывучаць цытаты з цытатніка “вялікага” Мао
Так супала, што для мяне дзень 22-га сакавіка з’яўляецца сымбалічным
Дзень трагічнай сьмерці Каліноўскага, трапляе на мой дзень нараджэньня Сымбалічна, я пераймаў эстафету у К.Каліноўскага і 6-і маіх аднафамільцаў Мурашак (можа і маючых дачыненьне да майго роду) якія прымалі удзел у паўстаньні Каліноўскага, былі асуджаны і сасланы у Сібір.
Спадзяюся, што тую працу якую яны не пасьпелі завяршыць, завершым мы, ці тыя хто возьме эстафету у нас.
З павагай.
Я. Мурашка
27.02.13 года.
Previous post Next post
Up