У гэтым годзе па-максімуму праглядзеў фільмы і гэта робіцца ўжо традыцыяй. Адзначу, што спецыяльна апускаю тыя намінацыі ў якіх нічога не разумею і якія не магу ацэніць. Яшчэ хачу пазначыць, што я не даю прагноз, я называю тых, каго жадаў бы бачыць пераможцамі. Пачну не з самых цікавых:
1. Прэмія за лепшую песню да фільма.
Намінанты:
- Пяцьдзесят адценняў шэрага (Earned It)
- Гонка на выміранне (Manta Ray)
- Маладосць (Simple Song 3)
- Зона палявання (Til It Happens To You)
- 007: Спектр (Writing’s On The Wall)
Тут усё проста, больш астатніх мне спадабалася песня "Writing’s On The Wall" з фільма "007: Спектр", які я глядзеў у цудоўнай кампаніі ва Львове на ўкраінскай мове ў класным кінатэатры:
Click to view
2. Лепшыя касцюмы.
Намінанты:
- Дзяўчына з Даніі
- Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці
- Папялушка
- Выжыўшы
- Кэрал
Занадта проста, узгадваецца адразу "Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці".
3. Лепшыя візуальныя эфекты.
Намінанты:
- З машыны
- Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці
- Выжыўшы
- Зорныя войны: Абуджэнне сілы
- Марсіянін
Не буду арыгінальным і зноў Максу...
4. Лепшы сцэнар.
Намінанты:
- З машыны
- Голас вуліц
- У цэнтры ўвагі
- Галаваломка
- Шпіёнскі мост
Мне здаецца, што такая канфліктная гісторыя (пра якую я, дарэчы, не ведаў), як у фільме "У цэнтры ўвагі" заслугоўвае таго, каб называцца лепшай, тым больш рэальныя падзеі.
5. Лепшы саўндтрэк.
Намінанты:
- Кэрал
- Зорныя войны: Абуджэнне сілы
- Забойца
- Агідная васьмёрка
- Шпіёнскі мост
Выбраў Марыконе разам з "Агіднай васьмёркай", толькі з-за музыкі.
6. Лепшы грым і прычоскі.
Намінанты:
- Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці
- Выжыўшы
- Стогадовы стары, які вылез у акно і знік
Апошні фільм цалкам не глядзеў, толькі трэлер, але ўсё роўна Макс павінен атрымаць і тут Оскара.
7. Лепшы фільм на замежнай мове
Намінанты:
- Гонар
- Сын Саўла
- Вайна
- Мустанг
- Абдымкі змея
Глядзеў далёка не ўсе, але "Сын Саўла" класны, таму буду спадзявацца, што гэта Оскар.
8. Лепшая праца аператара
Намінанты:
- Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці
- Выжыўшы
- Кэрал
- Забойца
- Агідная васьмёрка
Трэба быць дурнем, каб не сказаць, што Эмануэль Любецкі застанецца без Оскара. Безумоўна яго дзіця "Выжыўшы" гэтага заслугоўвае.
І самыя цікавыя для гледача намінацыі:
9. Лепшая жаночая роля другога плана
Намінанты:
- Алісія Вікандэр - Дзяўчына з Даніі
- Рэйчэл МакАдамс - У цэнтры ўвагі
- Кейт Уінслет - Стыў Джобс
- Руні Мара - Кэрал
- Джэніфер Джэйсан Лі - Агідная васьмёрка
Я бы вельмі жадаў, каб перамагла Алісія Вікандэр, таму што больш гэты фільм, здаецца, нічога не атрымае.
10. Лепшая мужчынская роля другога плана
Намінанты:
- Крысціян Бэйл - Гульня на паніжэнне
- Том Хардзі - Выжыўшы
- Марк Руфало - У цэнтры ўвагі
- Сільвестр Сталонэ - Крыд: Спадчына Рокі
- Марк Райлэнс - Шпіёнскі мост
Безумоўна Сільвестр. Без шанцаў, але я бы адзначыў Тома Хардзі і Марка Руфало.
11. Лепшы рэжысёр.
Намінанты:
- Джордж Мілер - Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці
- Адам МакКей - Гульня на паніжэнне
- Алехандро Гансалес Іньярыту - Выжыўшы
- Том Макарці - У цэнтры ўвагі
- Леанард Абрахамсон - Комната
Рызукую з Алехандро, але моцна жадаю, каб перамог Джордж Мілер.
12. Лепшая жаночая роля
Намінанты:
- Сірша Ронан - Бруклін
- Кейт Бланшэт - Кэрал
- Джэніфер Лоўрэнс - Джой
- Бры Ларсан - Пакой
- Шарлота Рэмплінг - 45 год
Вельмі падабаецца Шарлота, але павінна перамагчы Бры Ларсан.
Лепшая мужчынская роля
Намінанты:
- Эдзі Редмэйн - Дзяўчына з Даніі
- Леанарда Ды Капрыа - Выжыўшы
- Майкл Фассбендер - Стыў Джобс
- Браян Крэнстон - Трамба
- Мэт Дэйман - Марсіянін
Можна колькі заўгодна спрачацца, але Лео мацнейшы за ўсіх акрамя Эдзі Редмэйна, але за жаночую ролю я бы не даў Оскар.
14. Лепшы фільм.
Намінанты:
- Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці
- Гульня на паніжэнне
- Выжыўшы
- У цэнтры ўвагі
- Бруклін
- Пакой
- Марсіянін
- Шпіёнскі мост
Я за "Бруклін", таму што мне спадабаўся, але без шанцаў, таму проста назіраю))
P.s.: астатняе не маё, але трэба пазаўзець за братоў украінцаў і лепшы дакументальны фільм, дзе сярод намінантаў фільм "зіма ў полыме" пра Рэвалюцыю Майдана-2013.