Apr 04, 2014 01:01
Вось зараз такі час, калі я не ведаю.....правільна раблю ці не. Упартасць нейкая ўнутры сядзіць з аднаго боку, з іншага ёсць добрае стаўлянне да нейкіх пэўных абставін і парушаць гэтае стаўленне, мне здаецца, ніколі не трэба. Сам я не магу вырашыць, а думкі даводзяць да нейкага стану, калі я не разумею, як трымацца далей. Сумна тое, што нават параіцца няма з кім. У такія моманты, як зараз я разумею, што, магчыма, тыя падзеі, якія адбываліся ў маім жыцці не такія і станоўчыя.... Магчыма, што мне шмат чаго было проста не трэба.
Час ад часу мне вельмі страшна...
Ёсць толькі адзін чалавек, якому ў мяне ёсць жаданне паплакацца, але я не адчуваю ўпэўненасці, што мяне зразумеюць...
Вось і вынік амаль 24-ох гадовага жыцця.