Sep 23, 2011 14:07
Значыцца так: збіраліся мы ехаць учатырох, але ў апошні момант адна дзяўчынка саскочыла (патэлефанавала мне і сказала за гадзіну да ад'езду, што яе не пускаюць). Тэлефануе Ілля і кажа, што выходзіць да мяне. Сяжу чакаю. Тэлефануе Іванка і кажа: ''Раман, прабач, але ў мяне не атрымоўваецца!'' Я, піпец злы! Кажу: ''Мля, учора ўсе збіраліся ехаць, а сёння толькі я з Ільлёй, ну і ладна і г.д.''. Іванка такая: ''Раман, спакойна, я пажартавала! Зараз пасяжу гадзінку ў аўташколе і да цябе''. Окейкаю. Прыходзіць Ілля, кажу што да як - сядзім чакаем гэтае дзіцё. Гадзіна мінула, паўтары яе няма. Тэлефаную. Іванка шэптам: ''Я яшчэ на занятках''. Праз поўгадзіны прыходзіць. На гадзінніку 12 ( а любы аўтаспын пачынаецца гадзінаў у 7-8). Мой тата падківае нас на трасу. Першая фраза на трасе Іванкі ''нас адсюль не забяруць'' (гэты выраз я слухаў увесь шлях ад Светлага да Кіева). Вырашаем, што пакуль не будзем разбівацца на пары, а будзем спрабаваць дабрацца ўтрох (а гэта цяжкавата). Пастаялі пад Светлым хвілін 5 нас забіраюць. Падкідваюць км 30. Пастаялі яшчэ хвілін 20 нас бусік падвозіць яшчэ км на 70. Мы на пазітыве. Усе радасныя спын ідзе. Пасля нас нейкія хлопцы з Дагестану падабралі. Іванка цпачатку панікавала, не нашыя яны, чарнявыя... Але пасля забіла :) Дабраліся з добрымі людзьмі да мяжы. Мяжу перайшлі пешшу. Уражанняў мора! Ніхто ніколі мяжу так не пераходзіў))) Далей ужо на Украіне мы злавілі нейкага хлопца вясковага. Ён займаўся гандлем яблыкаў па вёсках і ён нас з сабою па вёсках прымежных добра павазіў. Ужо павечарэла. Ён нас накарміў у машыне. Іванка з Іллёй на прапанову паесці адмовіліся, а я,наадварот, згадзіўся. Уплятаў каўбасу з хлебах за 2 шчакі. Пасля і Ілля далучыўся. Іванка ад спакусы ўтрымалася. Хлопец спыніў нас каля запраўкі і папрасіў прабачэння, што не адразу завёз нас туды, куды нам трэба і даў свой нумар тэлефону на ўсялякі выпадак. Стаім. Цёямнее. Кажу, трэба хутка намёт раскладваць. Іванка ніўякую! Хачу, кажа, сёння ў Кіеў і хоць ты што хочаш... А калі цёмна, людзі рэдка спыняюцца, ты больш мы ўтрох. Стаім гадзіну. Спыняецца нейкі дзядзя і кажа, што едзе ў Чарнігаў: мы сядаем. Дзядзя запытвае адкуль мы і пачуўшы адказ, што мы з Беларусі, пачынае распавядаць нам як у нас добра. Тут Ілля з Іванкай убачылі хто такія палітолагі і што яны могуць. Я дзядзю задавіў інтэлектам і расказаў, што сапраўды адбываецца на Беларусі. Іванка з Іллёй слухалі з захапленнем і паддаквалі :) Дзядзя высадзіў нас на пад'езде у Чарнігаў каля 22 гадзінаў. Стаім. Цёмна. Нас не бачна. Іванка змірылася, што ў Кіеў сёння не патрапіць. Пайшлі раскладваць намёт. Іванка падсвечвае тэлефонам, а мы з Іллёй навошчук майструем :) Атрымалася добра! Іванка поўная рашучасці ставіць будзік на 5 раніцы і кажа як сонца ўстане так і паедзем. Я прамаўчаў, але пра сябе падумаў ну-ну :) Гадзіну недзе мы яшчэ розную фігню адзін аднаму ў намёце распавядалі, пасля заснулі.
Прачынаемся а 8 раніцы. Якія нафіг будзікі?! Ніхто нічога не чуў. Усе смешныя, памятыя пасля сну. Ідзем на трасу. А траса аб'яздная. Па ёй ў асноўным фуры ездзяць. Прайшліся пару кіламетраў, выбралі добрае месца, стаім чакаем. Мінула гадзіна ніхто не спыняецца. Вырашылі падзяліцца (так лягчэй машыну злавіць). Ілля кажа: хачу сам паспрабаваць праехацца, я ўжо ўсяму навучыўся, таму ты едзь і Іванкай, а я 1. Дамаўляемся, што сустрэнемся за 20 км да Кіева каля знаку ў'езд у горад Дубкі (ці неяк так). Мы з Іванкай хаваемся. Ён спыняе машыну за 10 хвілін і едзе. Мы з Іванкай таксама на пафасе зараз і мы зловім. Стаім гадзіну. Ніфіга. Две. Ніфіга. Амаль 3-я гадзіна мінуе, я кажу: Іванка, трэба ісці ў Чарнігаў, а адтуль лавіць машыну. Яна згадзілася. Глядзім на знак. Чарнігаў - 1 км. Думаем, фігня прайсціся. Ідзем 10 хвілін, 30, гадзіну. Чарнігава не бачна. Разумеем, што нейкая сука замалявала другую лічубку каля 1... І км можа быць ад 10 да 19. Гадзіны за 2,5 мы даходзім да горада. Я забраў ў Іванкі заплечнік яе, сам з намётам і 2-мя заплечнікамі... Сілы на мінімуме. Запытваем у мясцовых дзе траса. Нам распавядаюць. Едзем на яе аўтобусам гарадскім. І на гэтай трасе за некалькі хвілін ловім машыну. Чувак нас падвёз км на 100. ( А ўвесь гэты час 2,5 гадзіны пакуль мы стаялі на трасе, 2,5 пакуль ішлі ў Чарнігаў Ілля стаіць каля знаку і нас чакае). Спыніў ён нас за 30 км ад Іллі. Там нас падабралі нейкі бацюшка праваслаўны і матушка, нешта нам распавядалі хвілін 40. Прыязджаем. Выходзім каля знаку, а Іллі няма :( Мы ў шоку, бо ў яго не тэлефона, не грошаў украінскіх, нічога... Каля знаку, дзе павінен стаяць Ілля жанчына прадавала кавуны. Падыходжу запытваю: не бачылі тут хлопца. Яна кажа: бачыла, стаяў тут гадзінаў 7, а хвілін 20 таму злавіў машыну і паехаў у бок Кіева. Мы з Іванкай, бляяяя, што рабіць. Кажу: трэба ехаць у Кіеў і там шукаць яго ў 3-х месцах: вакзал, майдан, кіева-пячэрскай лаўры. Іванка згаджаецца. Едзем. І, о цуд! Сустракаем яго ў мятро, каля вакзалу. Ён нас спачатку хацеў забіць, але пасля састыў. Гулялі ўсё ноч па Кіеву... Дафіга прыгожых мясцінаў пабачылі, а зраніцы паехалі на Беларусь, бо ў Сяргеевай Дашкі Дзень народзінаў і Іванцы туды сільна трэба было. У выніку ў Кіеве мы пабылі гадзінаў 8. З 21 да 5. Назад ехалі без асаблівых прыгодаў. У адной мясціне затрымаліся крыху. Іванка запанікавала, што не паспее на ДР. Мы падзяліліся. У гэты раз Ілля ехаў з Іванкай, а я 1. Пачакаў пакуль яны зловяць машыну. Выйшаў на трасу і злавіў афігеннага хлопца з Піцера! Размаўлялі з ім. Глядзім гэтая пара стаіць спыняе (іх падвезлі км на 30 усяго). Кажу яму: мае сябры - трэба падабраць. Гэты хлопец давёз нас да самага Гомелю. Высвятлілася, што яны з Іллёй у адным універы вучыліся. Хлопец прапанаваў Іллю з намі завесці ў Светлы, каб ён забраў свае рэчы і разам паехаць у Піцер, але Ілля адмовіў. А так бы зусім з Украіны дадому давезлі. Вось такі ў нас аўтаспын атрымаўся. Усе прыехалі стомленыя, але радасныя!