Каханне - гэта крылы, а не краты

Feb 28, 2009 22:28

Даўным-даўно тутака не пісаў, а зараз нечакана для сябе адчуў неабходнасць у гэтым... ''У чым справа?'' -  задаю сам сабе гэтае пытанне, але не бачу адказу на паверхні...

Сіжу зараз на ложку, раблю выгляд, што як бы ўсё і добра, што знешне я спакойны, але адчуваю, што нешта не так, нешта глыбока ўнутры гложыць і не дае мне спакою...

Яна зараз не са мною. Не ў тым плане, што мы расталіся ( не, не дай Божа ), а наўпрост яна зараз недзе гуляе са сваім сябрам. Ну і што ў гэтым такога, задаю сам сабе гэтае пытанне, ва ўсіх людзей ёсць сябры і яны праводзяць з імі час - гэта абсалютна натуральная з'ява, і ў канцы канцоў не ўвесь жа час сядзець за кампутарам, не бачучы белага свету, толькі з-за таго, што там заўжды ў стане он-лайн знаходжуся я.

Яна зыйшла і тут адразу стала неяк халодна і неўтульна. Глупа гэта хіба гучыць, але я гэта адчуваю... Адчуваю нейкую не зразумелую самоту... Я ведаю, што праз гадзіну-две яна вернецца і мы зноў будзем перапісвацца, неважна абменьвацца навінамі, сварыцца ці кожны раз як упершыню прызнавацца адзін аднаму ў каханні... Але зараз яе няма. І такая пустоша ўнутры...

Часамі я раблю вельмі непрыемна і сабе і ёй толькі таму, што мой характар не прызнае ніякай канкурэнцыі. Я ведаю, яна кахае мяне. Ёй ніхто ў гэтым свеце больш не патрэбны акрамя мяне ( у гэтым як і ў шмат у чым іншым мы абсалютна падобныя ), але мне цяжка апускаць яе... Яне прыгожая, вельмі прыгожая і часта падабаецца хлопцам... і гэта цяжка.

Для мяне ў адносінах галоўнае давер... Я рэдка давяраю людзям, бо рэдка ў кімсьці магу быць абсалютна ўпэўнены. Яна выключэнне. Я давяраю ёй цалкам. Я ведаю, што гэта чалавек ніколі мне не здрадзіць ні тое што на справе,  нават у думках. Але я сяжу і... раўную. Дурная рыса не дае спакою... Як можна раўнаваць чалавека, якога кахаеш больш за ўсё на свеце, чалавека, якому цалкам давяраеш, які з'яўляецца сваеасаблівым працягам цябе??? Гэта тупа. Не нават не тупа, гэта ідыятызм... А галоўнае, гэта вельмі крыўдна для яе...

Калі кахаеш не трэба абмяжоўваць ні ў якіх планах, гэта безсэнсоўна... Каханне павінна дарыць крылы, а не садзіць у клетку - так, гэта мае словы і мае думкі. Рацыянальна я ўсё гэта разумею і адчуваю, але кожны раз калі яе няма побач я сціскаю зубы ад адзіноты, бо яна як наркотык без якога ўжо немагчыма жыць... Я не магу яе дзяліць ( нават не дзяліць, а аддаваць магчымаць праводзіць час з ёй камусці іншаму)  з кімсьці іншым, бо я вельмі хвалююся за яе, нібыта за дзіцяці. А яна дарослая, даволі даўно ўжо дарослая і яна любіць свабоду, любіць падтрымліваць стасункі з людзьмі і за гэта я яе таксама кахаю.

Наколькі гэта непраемна, да якое непрыемна, трэба называць рэчы сваімі імёнамі, наколькі гэта балюча будаваць нейкія незразумелыя, нікому не патрэбныя межы для самага каханага чалавека. Трэба неяк вучыцца пазбаўляцца ад гэтай рэўнасці... Хаця не, не рэўнасці!!!! Я зразумеў, гэта не рэўнасць - гэта адносінны эгаізм! І трэба ад яго пазбаўляцца, каб было лягчэй, як ёй так і мне... Бо ў параўнанні з каханнем - гэта рыса нішто.

П.С. Яна толькі што напісала ў асьцы, што забегла на хвілінку дадому, каб забраць флэшку і зноў ненадоўга зыйдзе, бо хоча перапісаць у свайго сябра фільмы. А галоўнае, чарговы раз нагадала, што кахае мяне. Ці можа быць нешта важнейшае за гэта???!!! Адносінны эгаізм - гэта тупа. Свобода каханню!

П.П.С. Калі я пачынаў гэты пост я абсалютна не ведаў чым ён скончыцца. Я пісаў абапіраючыся на свае цяперашнія пачуцці і думкі!
Previous post Next post
Up