Завяршаю свой расповед пра ўдзельнікаў Травеньскага Кірмаша. Нажаль няма фотаздымкаў некаторых удзельнікаў, тым ня меньш напішу пра іх. Была яшчэ Святлана Пятрова - прыемная жанчына, якая выстаўляла бісер і ўпрыгожваньні з лямцу.
Былі цудоўныя панталончыкі. Ну насамрэч цудоўныя, такія лёгкія, прыгожанькія. Шкада. што іх ніхто не купіў.
Яшчэ быў посуд з гліны, але ён хутка збёг з-за маленькай колькасьці наведвальнікаў. А яшчэ віншаванкі па беларуску.
Агулам магу сказаць, што мерапрыемства было добрае, мне спадабалася атмасфера, спадабаліся дзеткі і Сем'і.
Маю надзею, што справа насамрэч у добрым надвор'і і ўсе проста раз'ехаліся. Чакаю Восені...
(Асобна пазьней напішу пра фотазону - ідэя мне вельмі да спадобы і будзем яе развіваць і працягваць).
А таксама хачу выказаць падзяку Еве Гілевіч, Каце (опа, а прозвішча Каціна та я і ня ведаю), і Тане Рудзене за праведзеныя майстар-класы для дзетак.
І ў завяршэньне вось яшчэ адзін фотарэпартаж ад Волі Ружы)).
http://ruzabel.blogspot.com/2012/05/i-i.html?showComment=1338060542846#c1394864868987935937 Да наступных сустрэч!