Jan 01, 2012 11:10
Праснулася з пачуцьцём лёгкасьці. Разумею, што гэта проста новы дзень, але разуменьне, што гэта Новы Год дае адчуваньне свабоды і палёгкі.
2011 быў файны. Асабіста ў нас было ўсё добра, але ну вельмі ж цяжка. Па мне, дык гэта "даёшь пятилетку в год".
У гэтым безумоўна ёсьць свая карысьць. Я нарэшце перастала спяшацца, перастала шкадаваць таго, што не паспела. Проста столькі ўсяго, што пасьпець і так не рэальна, дык я ўжо і не парылася. Нарэшце дазволіла сабе быць сабой, нарэшце не перажываю з-за таго, што не пасьпела ажыцьцявіць усё, што думала.
Адсюль палёгка. А разуменьне таго, што гэта было ўжо ў былым годзе дае невярыгоднае пачуцьцё свабоды.
Дзякуй усім, хто быў і хто з'явіўся побач у гэтым годзе. Са мной было цяжка, таму дзякуй. Шкада, калі нехта не застаўся побач, але я ўдзячна за тое, што было.
Троху пацешна разумець, што шмат хто ўяўляе мяне слабенькай і неўпэўненай, бо я такой часта была. Некаторыя спрабуюць на гэтым сыграць). Але час ідзе. Усё становіцца на свае месцы.
Такі год прымушае перастаць чакаць - во табе. Так шмат можа стацца і ўсяголіш за год. Таму цяпер я ўпэўнена, што любыя мэты могуць быць дасгнуты і любыя мары могуць спраўдзіцца.
Мэты на гэты год напішу сабе. Праз год цікава будзе паглядзець. Бо я ўпэўнена, што амаль усе яны рэалізуюцца.
З Новым Годам усіх. Дзякуй. І шчасьця Вам.
Наста.
Маё