Oct 08, 2013 17:24
Еду! Адна еду! Квіткі ў кішэні!
Вось жа ж у дзіўныя гульні гуляе з намі наш рацыяналізм. Нейкія ўстаноўкі, патэрны, перакананні.
Вельмі люблю мець час, калі я адна. Зусім адна. І менавіта з ноччу. Каб на нейкі перыяд часу мець магчымасць не думаць ні аб чым, не спяшацца некуды, нічога не рабіць (ці рабіць толькі тое, што хочаш). Адным словам - адпачыць ад адказнасці. І можна ж адпачыць рознымі варыянтамі. Можна і ў гатэлі, а можна і ў бальніцы.
Адчуваю добра, калі скатваюся ў нездаровыя ўзроўні развіцця. І адчуваю, і хапаю сябе маральна і цягну ўверх, а яно не цягнецца. І адказ толькі адзін - трэба даць сабе адпачнуць. Бо там, унізе таксама няма адказнасці. Гэта асноўная рыса дэпрэсіі.
Але ці магчыма браць рэсурс не ў дэпрэссіі? Бо акрамя адпачынку ад адказнасці ў ёй шмат мінусаў.
Канешне магчыма. Калі дазволіць сабе гэта "афіцыйна". Афіцыйна паваляцца, падурэць, паляніцца...
Мне гэта цяжка. Увесь час уключаюцца думкі, кшталту: а як жа ж Муж з дзвума дзецьмі, яму ж на працу; а як жа ж дзеці (ніколі не былі без мяне 6 начэй), а ў нас жа ж рамонт і г.д.
Учора зноў забалела спіна. Гэта ўжо не папярэджанне, гэта ўльціматум. Я павінна адпачыць. Альбо ў бальніцы, альбо ў гатэлі.
Я выбрала другое.
Квіткі на руках))). Еду ў панядзелак, вяртаюся ў пятніцу, 18-га. якраз за тры гадзіны да сустрэчы "Жаночага клюбу".
Пакуль цяжка ўявіць, што я так магу. Пашыраць зону камфорта страшна, але прыемна)).
Маё,
Жаноцкасьць