Sep 22, 2013 00:21
Некалі я пра гэта толькі марыла. Што калі-небудзь у мяне будзе столькі працы, што мне спатрэбіцца асобнае памяшканне. А сёння гэты момант прыйшоў. Як заўжды для мяне нечакана. Кожная змена мяне прыводзіць да лепшых рэзультатаў, да якіх я нібыта не гатова. Мой родненькі, прывычны страх паралізуе і кідае думку - бяжы!
Але тут жа разумею, што гэта тое, чаго хачу. Тое. да чаго шла. І гэта добра.
Ніколі не арэндавала памяшканняў для працы. А тут яшчэ ня проста памяшканне трэба. а цудоўнае. Маё ва ўсім. Каб і акуратнае і прыгожае і з прыгожым падыходам. Вялікае, светлае. І аптымальнае па кошце. 15 эўра за метр было б добра, а 10 яшчэ лепей. Вышэй ня будзе сэнсу працаваць, бо столькі не заробім. 50 метраў, ня меней, але моэна і болей, бо плянуем быць не адныя.
І вось неяк давяраю я сабе, і адчуваю, што ёсць яно. Такое, як трэба, нашае. Для нас, для сяброў. І можна там будзе зрабіць, як хочаш. І будзе там вельмі добра. Іншых варыянтаў няма. Яно патрэбна, значыць будзе.
Кідаю кліч паўсюль-паўсюль. Вельмі хачу праз сяброў, знаёмых. Бо так па мойму, па цёпламу.
А потым будзем піць там гарбату і ўспамінаць, як некалі ня верылі)).
Маё,
bazart,
Бусы