Малако.

Jun 17, 2013 19:13

Прачытала ўчора пра тое, што сярод веганаў ёсць вядомы факт аднаўлёння зубоў. Што дзіркі ад карыеса шмат у каго зарасталі, як толькі людзі адмаўляліся ад усяго малочнага. Нібыта малако як раз такі вымывае кальцый.
Для мяне ўвогуле стала цікавай інфой тое, што зубы могуць самі зажываць. Ну праўда, не лагічна, калі косткі зрастаюцца, парэзы зажываюць, а зубы што? ня могуць аднавіцца? Калі ёсць умовы, то нібыта і зубы аднаўляюцца (зарастаюць карыёзныя дзіркі).
Мяне гэта вельмі цікавіць, бо зубы нядаўна пачалі проста адвальвацца. Да да да, гв чатыры года, мала кальцыю. Вось толькі як я зразумела, што адбываецца зараз з маім стаўленнем да продкаў (а зубы гэта продкі), дык адразу ж перасталі ламацца.
Таму я веру ў псіхасаматычныя прычыны хваробаў і ў розныя цікавыя (незвычайныя) варыянты лекавання. Асабліва калі гэта дапамагае і ня шкодзіць так, як сучасная фармацэфтыка.

Таму вось пытанне. Хто што ведае пра малако (не чалавеч'е). І ці мо хто можа падцвердзіць напісанае вышэй (раптам сярод фрэндаў ёсць веганы)?

Сама ж зайшла ў магазін і набыла малако, сыр, тварог, масла, ёгурт, сыркі. І зразумела, што наш рацыён збольшага складаецца з малочных прадуктаў.

Ясна, што малако з пад каровы ў вёсцы не параўнаецца з малаком галоднай, змучаннай і абколатай рознымі антыбіётыкамі каровы з калгасу. Розніцу паміж гэтымі прадуктамі мы ўжо ў хуткім часе будзем адчуваць на сабе)).

Здароўе, Ежа

Previous post Next post
Up