Адпачынак.

Jan 07, 2013 09:45

Я з 31 снежня ў адпачынку. Амаль што ўпала ў спячку). І мне так гарманічна. Правожу з дзеткамі шмат часу, ежджу па гасцям. Вельмі прыемна. Ведаю, што ў хуткім часе надаесць, таму дала сабе час максімум да лютага (з улікам таго, што мы плянуем паляцець на Нямеччыну да Машы Пятрашынай (amy_pont). Трошку нават хвалююся з-за паездкі (ніяк мяне не адпусціць канчаткова факт дзьвух малых дзяцей)).
Год пачаўся вельмі спакойна і мякка. Але з сур'ёзнымі мэтамі і плянамі, якія патрабуюць канчаткова сустрэцца са сваімі страхамі і, магчыма, іх пераадолець.

ЖЧ не сытала амаль месяц. Цяпер адкрываю чый-небудзь часопіс, і чытаю, як кнігу. Мне так нават болей падабаецца, чым стужка).
Як Вы, дарагія фрэнды?)
Previous post Next post
Up