Ай нід хэлп.

Dec 27, 2012 17:27

Паважаныя фрэнды. Патрабую дапамогі калектыўнага розуму.
Наступным этапам майго пошуку гармоніі з'яўляецца шлях да сябе. Ён павінен быць праз нешта, што будзе сістэматычным і ўздзейнічаць на ўсё жыццё. Напрыклад рэлігія, альбо ёга. Шукаю варыянты і нічога ня прэ. Падкажыце, калі ласка, чым можна яшчэ заняцца. Можа што адгукнецца (можа Вы ведайце ці займаецеся нечым такім цікавым).
Буду ўдзячна.

варыянты для прыкладу:
1. Ёга (ня прэ).
2. Рэлігія (я агностык).
3. Вегетарыянства (у мяне асаблівыя адносіны з ежай).
4. Сыраедзенне (тое самае. што і пункт нумар 3).
5. Калакольны звон. (нібыта ок, толькі гэта звычыйна пры рэлігіі).
6.......

???
(як высветлілася, я ж яшчэ і выцпендрожніца, і мне трэба нешта ну вельмі асаблівае, што робяць ня так і шмат людзей вакол).

Буду вельмі ўдзячна.)))

Маё, Апытанка, 2012

Previous post Next post
Up