Думкі. Падзеі. Музыка.

Nov 04, 2012 09:09

Набыла квіток на Океан Эльзи. Сабе і сяброўцы падарыла на ДН, пойдзем разам, будзем пець і танцаваць.

Была на канцэрце "Добрый вечер" у Лофце. Арганізуе прыемны хлопец Раман. Ужо другі такі канцэрт. Джаз, блюз, соўл. Вакал і жывая музыка. Вельмі прыгожа. Вельмі ўтульна. Насамрэч прыемна, што можна паслухаць такую музыку ўжывую ў рэстаране. І, дарэчы, яны шукаюць вакалістаў, так што знаёмыя музыкі, калі Вы ведаеце каго ці самі пяеце джаз - вэлкам.
Для рамантычнай свіданкі такі канцэрт сама тое. Наступны абавязкова прапіяру ў сябе таксама.

А яшчэ на тым самым канцэрце спявала незвычайная дзяўчына. І грала на казу (гэта такі музычны інструмент). Пасля канцэрту паў залі паспрабавалі паграць на ім, у тым ліку і я. Цяпер шукаю, дзе купіць). Нібыта нават у Менску ё, буду тэлефанаваць заўтра.
Інструмент добры тым, што на ім ня трэба вучыцца граць, трэба проста пець у яго, а з яго гук будзе выходзіць іншы, падобны на губную гармошку. І вібрата прыгожае можна рабіць)).

Які раз падумала пра тое, што варта рабіць трыб'юты. Назначаць месца-час-музычную тэматыку і ўсё, хай прыходзяць усе, хто хочуць паграць з інструментамі і ўсе, хто хочуць паслухаць. Мабыць пасля Новага Года такі рэалізую сваю мару. Заадно сатру пыл з цымбалаў.

І яшчэ Базартчык, праз тыдзень, паклікала музыкаў, будзе флейта ды габой.

Люблю музыку.

Музыка

Previous post Next post
Up