Акапэльная Расія. Расія - Паўднёвая Карэя - 1:1

Jun 18, 2014 10:51



Ігар Акінфееў пасля сваёй школьнай памылкі

Хутчэй за ўсё расіяне зноў не выйдуць з групы. Нічога дзіўнага! Проста ў чарговы раз там, ад Смаленшчыны і на ўсход, так спадзяваліся! Маўляў і Капэла - лепшы трэнер у свеце, і каманда без капрызных зораў, і скандалаў звычайных для Расіі няма вакол гульцоў. Але ж карма гэта такая рэч...
У першым тайме адразу склалася ўражанне, што гэта самая бязлікая Расія за ўсе гады назіранняў за ёй. Хлопцы з вядучых расійскіх клубаў гулялі як каманда "В", з нейкіх красандараў, растоваў і церакаў - боязна раскатвалі мяч і хуценька адскоквалі назад пры яго страце.. Хаця чаму хуценька? Вельмі і вельмі марудна! І карэйцы праз колькі хвілін гэта зразумелі - адна з самых мабільных зборных міра заўсёды славілася сваёй фізухай, часта бессэнсоўнай, але часам пераможнай і грознай. І пачалі ўсе гэтыя Кімы, Суны і Пакі ціснуць паўночнага мядзведзятку.
Самае лепшае што адбылося ў гульні са сборнай Расіяй - гэта памылка Акінфеева. Трагічны псеўдапрыём мяча пасля бяспечнага ўдара, гол і... раптам раззлаваўшыеся партнёры! Адказ Кержакова, канешне, выйшаў досыць крывы і выпадковы, як аўтаспын ноччу на прасёлку. Але ж за ім адчуваўся рускі характар. Карэйцы нават спужаліся. Хвілін на 5.
Я вельмі здзіўлюся, калі расіяне выйдуць з групы. Але ж, хутчэй за ўсё, гэтага яны зараз і заслугоўваюць. Да таго ж яны заўсёды могуць суцешыцца ў стылі "Зато Крым - наш!". Такія вось справы
Previous post Next post
Up