Хвіліны фіналу. Германія - Аргентына - 1:0

Jul 14, 2014 16:18



Кубак Свету ў руках у Філіпа Лама

Усё ў нашым жыцці мае канец. Пытанне - калі, як і з якімі пачуццямі. Адное нязменна - сум, што нічога не бывае вечным...

Чэмпіянат Свету выключэннем не стаў, зразумела. Рыа-дэ-Жанэйра. 13 ліпеня. Фінал. Германія - Аргентына. Немцы. Лёў. Месі. Клозэ. Гётцэ. Вось праз такую прызму я апошні раз зірну на чароўны бразільскі мундзіаль, які у ноч на панядзелак таксама стаў гісторыяй.



Ліанэль Месі уздымаецца па лесвіцы смутку...

47-ая хвіліна. Атрымаўшы мяч на левым углу штафной Ліанэль аказваецца ў галявой пазіцыі! Удар!!! Мяч пралятае у 10(!) сантыметрах ад левай ад Нойера стойкі... Праўда, шкада Месі... Як бы не балеў за Германію. Але ж гэта - такая драма... Ліанэль адзіны чалавек за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў у сусветным футболе, які наблізіўся да імёнаў Пеле і Марадоны. Яго сцішана называлі вялікім, а ў голас казалі: "Засталося перамагчы на Чэмпіянаце Свету. Лепш - забіць у фінале. Зробіць - будзе адным з Самых-Самых. А можа і САМЫМ!...". Ён ішоў да гэтага форума пакутліва цяжка: сэзон у Барсе не атрымліваўся, пайшлі неякія траўмы (у жалезнага Месі!), пашырыліся размовы пра закат кар'еры аргенцінца. Але наш чыпсаед з гонарам вытрымаў скаладанасці лёсу і ў Бразіліі рупліва цягнуў зборную ў фінал. І у вырашальным матчы згуляў добра. І быў шанс. Вось тая, 47-ая хвіліна... 10 сантыметраў, магчыма, аддзялілі Месі ад патраплення ў ранг ЛЕПШАГА ФУТБАЛІСТА СВЕТУ УСІХ ЧАСОЎ. Канешне, пасля былі яшчэ амаль 80 хвілін гульні. І паражэнне. І сумны, неверагодна пакутлівы ўздым па гэтай лесвіцы за гэтым ніякім чынам яму непатрэбным Залатым мячом. Цяжка ўявіць, што адбывалася ў яго душы, але ягоныя вочы ў той момант, калі ён стаяў побач са шчаслівым Нойерам было страшна бачыць... Ён не плакаў. Ён усё разумеў. Ён прайграў. Вялікі Дзякуй табе за гульню! Брава, Месі!



Клозэ з дзяцьмі-блізнятамі і Кубкам Свету

88-ая хвіліна, чарговая паўза ў гульні. Замена у складзе Германіі ...Міраслаў Клозэ свой першы гол за немцаў на чэмпіянаце свету забіў зборнай Саўдаўскай Аравіі. Гэта было ў далёкім ужо 2002 годзе. Бравы форвард спраўна забіваў на кожным з чатырох сусветных форумаў, у якіх браў удзел. Дазабіваўся да неверагоднага - на гэтым мундзіале гол у браму няшчаснага Жуліа Сэзара стаў рэкордным, 16-ым за усю гісторыю чэмпіянатаў свету! Так гуляць у 36 год!!!!! Вы уяўляеце?! Я - не! На 88-ой хвіліне Міра стомлена зірнуў у бок трэнерскай скамейкі і убачыў што мяняюць яго. Я думаю, ён размеў, што гэта - апошнія секунды на мундзіалях ў яго жыцці. Ён падараваў звычайныя апладысменты аматарам і марудна ішоў да броўкі. Ён яшчэ не ведаў, што Германія стане чэмпіёнам, але ЁН сам ужо усё усім давёў... Гэта пасля выйшаўшы як раз замест яго Гётцэ дасі ветэрану адчуць смак перамогі і гэта пасля ён будзе стомлены, але задаволены сядзець на прыступках "Мараканы" і аб чымсці размаўляць з Мюлерам. А пакуль, на 88-ай хвіліне, ён ішоў да броўкі і ведаў - ён ужо ўсё зрабіў для чэмпіянатаў свету. Брава, Міра!



Толькі што Гётцэ забіў вырашальны гол у фінале ХХ Чэмпіяната Свету па футболе

113-ая хвіліна. Марыа Гётцэ філігранна прымае складанейшы пас ад Шурле і, не апускаючы мяч на зямлю, б'е над пальчаткамі Рамэра - 1:0!!!. Марыа праваліў чэмпіянат. Так, так, не здіўляйцесь! Ён пачынаў як гулец асновы але хутка апынуўся на лаўцы запасных, выходзячы толькі на замены. Германію шмат хвалілі на гэтым турніры, а крытычныя стрэлі ляцелі толькі ў некалькіх гульцоў, адным з якіх быў хаўбэк Баварыі. Вельмі сімвалічна, што малады хлопец як раз і стаў тым чалавекам, які прынёс у той цудоўны Дойчланд самую вялікую пакуль футбольную перамогу ХХІ стагоддзя! Сімвалічна, што ён памяняў вялікага Клозэ і прынёс яму, Меркель, Мюлеру, Лёву і усім астатнім гэты тытул. Гётцэ праваліў чэмпіянат. Але яму ўсё даравалі за гэты ўдар. Брава, Гётцэ!



Йоахім Лёў радуецца цалкам заслужанай перамозе

120-ая хвіліна. Фінальны свісток і Германія глыбіцца ў суцэльны трыумф. ...Гэтая гісторыя, як вядома, пачался ў 2004 годзе. Новы трэнер зборнай Германіі Клінсман патэлефанаваў малавядомаму Йоахіму на тэлефон, калі той наматваў кругі дзесьці ў нямецкіх лясах і прапанаваў увайсці ў склад нацыянальнай каманды. Йогі тут жа пагадзіўся, з бляскам асіставаў Юргену на ЧС-2006, дадаўшы звычайнай Германіі нейкія цудоўныя атакуючыя рысы. Я тады рэзка і радыкальна змяніў стаўленне да "маншафт" - настолькі мне спадабалася іх гульня! Пасля Клінсман пайшоў, а Лёў застаўся за галоўнага. І Германія наступныя топ-турніры гуляла ў такі ж класны атакуючы футбол, ну, прынамсі, калі дазваляў супернік. І вынікі былі неблагія - 2-ое месца на ЧЭ-2008, 3-яе на ЧС-2010, 1/2 фінала на ЧЭ-2012. Аднак, немцы зачакаліся першага. І Лёў прывёз сюды каманду перамагаць! Ён хацеў здейсніць гэта насуперак усялякім забабонам, кшталту чорнай серыі еўрапейцаў, якія ніколі не трымалі Кубку Свету над галавамі у Амерыцы. І ён зрабіў гэта! Ды так, што ніводны шчыры чалавек не назаве перамогу Германіі несправядлівай. ЯГО Германіі, ЯГО каманды. Брава, Лёў!

І зусім напрыканцы, на развітанне з чэмпіянатам, без усялякіх журналістаў і г.д вызначаю свае топы гэтага мундзіалю. Маю права - бо прагледзеў яго увесь - і вельмі уважліва:)

Гулец чэмпіяната - Робэн (Галандыя)
Гол чэмпіяната - ван Персі (у браму зборнай Іспаніі)
Брамнік чэмпіяната - Нойер (Германія)
Гульня чэмпіяната - матч Партугалія - ЗША - 2:2

Дзякуй Бразілія-2014, што ты была. Наступны ВЯЛІКІ турнір - Чэмпіянат Еўропы, Францыя, лета 2016 года. Спадзяемся, будзем глядзець!:)
Previous post Next post
Up