Героі ды злодзеі. Бразілія - Калумбія - 2:1

Jul 05, 2014 17:20

Неяк разыйшоўся я з гэтым чэмпіянатам) Ну але ж што зробіш, калі душа патрабуе!)
Не пісаў яшчэ тут пра Бразілію. Учора адбыўся класічны паядынак чвэрцьфінала, дзе дабро і зло сышліся ў зацятай барацьбе. І, як часта адбываецца ў жыцці, ніхто, ў рэшце рэшт, так і не зразумеў, якая з двух адвечных існасцяў перамагла. А ўсё з-за знакамітага пастулата пра тое, што для ката добра, тое для мышы - смерць. Ну ці, прынамсі, калецтва і шок на ўсё жыццё.



Ціагу Сілва радуецца забітаму мячу



Давід Луіс робіць тое самае

Два цэнтральных абаронцы (во дажыліся!!) ўвасобілі ўчора сусветнае дабро для адных і такіх жа маштабаў зло для іншых. У гэтай дзіўнай зборнай Бразіліі неяк зусім няма крэатыўнай пярэдняй лініі - яны як выйшлі з групы дык забіваць пачалі адныя абаронцы!! Героямі жоўта-зялёнай краіны стаюць мужныя хлопцы, прызначэнне якіх стрымліваць падступныя наступальныя планы праціўнікаў. А яны - хопа і ў дамках! Самі і без варыянтаў!



Апошнія сэкунды Нэймара на гэтым Чэмпіянаце Свету

Вы скажаце што ў бразільцаў ёсць Нэймар? Зараз правільней - быў! Ну то бок нікуды ён, дзякуй Богу, для вялікага футболу не знік. Але ж турнір для яго скончаны. "Развітаў" яго з форумам нехта Суньіга, гэты хлопец - ужо злодзей для Бразіліі, але ж і для Калумбіі таксама не герой.



Хамес Радрыгес не можа стрымаць слёз пасля гульні, а бразільцы паказваюць - "во хто герой ЧС!"

Натуральна, ёсць у Калумбіі і свой сапраўдны герой! І вельмі яскравы. Прозвішча такое звычайнае для гэтых усіх краінаў - Радрыгес. А імя - Хамес. Гучыць, праўда? І дарма што хлопца назвалі ў гонар ДЖЭЙМСА Бонда - маўляў ХАМЕС і усё тут!! І гэта насамрэч запамінальна. Як і яго гульня з усім імпэтам і жаданнем. 6 галоў на ЧС адзін прыгажэйшы за другі і не выхад у паўфінал. Калумбія, штопраўда, яго ўсё роўна на руках будзе насіць вельмі доўга. Бо людзі заўсёды маюць патрэбу ва ўласных героях.

Між тым далей у Бразіліі немцы. І бразільцы без Нэймара! Гэта інтрыгуе! На каго ж яны маліцца-та будуць зараз, га?!
Previous post Next post
Up