Клінт Дэмпсі
Да, Клінт! Ты маеш права так рабіць! Твой жэст - добрая ацэнка гульні зорна-паласатай каманды на гэтым форуме! Завяршаючы акорд быў выкананы ў стылі "атакуючае танга" з элементамі хорара і эпіка ў адным флаконе...
Супрацьстаянне бельгійцаў і амерыканцаў мела усе шансы назаўжды увайсці у гісторыю футбола наогул і чэмпіянатаў свету ў прыватнасці. Уявіце сабе толькі: адна каманда атакуе, атакуе, цісне і напірае ўвесь час і нарэшце дамагаецца падвоенага поспеху. Гуляць застаецца мала і шансаў у супернікаў няма. Але тыя "феніксуюць" за колькі хвілін, адыгрываюць 2 мячы, а пасля перамагаюць у сэрыі пенальці, дзе іх суперкуражысты ў той вечар варотчык цягне пару-тройку удараў. Ці так далёка быў менавіта такі сцэнар у Салвадоры? Тыя, хто бачыў гульню пагадзяцца - усё для амерыканцаў у апошнія хвіліны гульні было вельмі ( нават не так - ВЕЛЬМІ!) магчыма...
Дарэчы пра апошнія хвіліны. Цікава што снілася ў ноч пасля гульні 31-гадоваму Крысу Вандалоўскі, які з 3-ох метраў не пратрапіў у браму на 90+3 хвіліне асноўнага часу? Ці спаў ён наогул? А Ховард? Чалавек усталяваў рэкорд УСІХ ЧЭМПІЯНАТАЎ СВЕТУ(!!!!!) па колькасці сэйваў - і ўсё дарма...
Гэтая Амерыка прымусіла сабе не проста паважаць! Яна назаўжды паланіла сэрцы сапраўдных футбольных аматараў. Гуд бай, янкі! Вас будзе вельмі тут не хапаць далей...
Бельгія спадабалася таксама. Будзем спадзявацца на суботні эпік фэйл Аргентыны у супрацьстаянні з камандай Марка Вільматса.