тока тс-с-с...

Apr 23, 2014 17:56


Дык вось. Прыехаў нядаўна у ваенкамат. Забіраць ваеннік. Ён у іх ужо гадоў 5 ляжыць. Баюся - ці не згніў? Трэба перапрапісацца ў іншы раён. Прыходжу.
-Аддавайце ваеннік,- кажу!
Настрой прыукрасны.


Жанчыны "на рэсэпшане" на мяне уважліва глядзіць і тут адна так радасна падбягае да мяне: "о! слухайце, як па-беларуску верна запісваецца маё прозвішча? Дець".
- А як гучыць?
-Прозвішча украінскае. Гучыць як Д э ц'
- Ну так і пішыце. Дэць. Гэта ж ваша прозвішча, кажу. Не казённае. Чаму за вас павінна вырашаць чувіха ў пашпартным стале.
Усе усміхаюцца. Войска ад якога я упарта касіў становіцца не такім блявотным.
- Ну, прыходзце да нас 24-га ліпеня.
-э-э-э. Як ліпеня?
-Ну так. Вельмі вялікая чарга, нажаль. Так што толькі ў ліпені.
- У мяне тут праблемка. Мне трэба перапрапісацца ў іншы раён. Тэрмінова.
- Лен. Чуеш? Яму трэба.
-Ну раз трэба...
-Ладна. Прыходзце да нас праз 2 тыдні.
А я ім торцік купіў.
Іду і думаю. Пятая калона займае ваенкаматы. тока тс-с-с.

А учора са мной па-беларуску па тэлефоне пагаварыў стаматолаг Канстанцін Ібрагімавіч.
Так што - і стаматалогіі.

Стась Карпаў

из сети, личность, мужчины, Беларусь

Previous post Next post
Up