на каляды на каляды

Dec 23, 2008 22:28

на дубец павесіўшы клунак свой
дзед мароз старэнькі нясе раство
глянь ды гэта ж бог у чырвоным з белым
на зямлю да нас з аблачыны збеглы
кідае снегам раство - лавіце!
вам - у ружовасці
вам - у блакіце
і калі ты выйдзеш на ганак, брат
глянеш -
там
дзе самая
далячынь
прэч сыходзіць нейкі дзівак-жабрак
з тонкай палкаю на плячы
==

upd: дзякую спадару Барташу за спасылкi:
http://lito.ru/text/68677
http://lito.ru/text/68674
Previous post Next post
Up