Казкі Тэлегена на ПС

Aug 13, 2012 12:07


У новым нумеры ПрайдзіСвета, хто не ведае, змешчаныя казкі Тона Тэлегена ў перакладзе kastani і lady_z_shalomam. Вось урывак з адной казкі, напрыклад:

Аднаго ранку ўсе звяры раптам упалі ўверх. Упалі не вельмі далёка, але і не блізка.

Слон упаў напаўдарозе да верхавіны ліпы, шчупак - на мяцёлку трыснягу, чарапаха - на самую ніжнюю галіну дуба, а недзе далёка ў акіяне морж упаў на вялікую шэрую хмару.

Крот і земляны чарвяк праляцелі скрозь зямлю ўверх і ўпалі ў ружовы куст, задрыжаўшы ад пякучага сонечнага святла.

Усе дзе-небудзь павіслі і здзіўлена пазіралі ўніз.

Мала таго, што казкі класныя, дык яшчэ і малюнкі да іх надзвычай годныя. Я калісьці прапанавала teyou зрабіць ілюстрацыі да Тэлегена, бо яна малявала вельмі характэрных звярушак, і цяпер і тэксты, і малюнкі - як адзінае цэлае. Так што раю.
Previous post Next post
Up