(no subject)

Jun 24, 2010 21:53

У суседнім купэ едзе вельмі экспрэсіўны гандляр, які большасць часу размаўляе па мабільным. З гэтага я ўжо ведаю, колькі ён вязе з сабой злотых, што за колькі купіў і нават да якога часу яму працягнулі від на жыхарства.

Чарговы званок - нейкай Аліцыі.

- Аліцыя, любовь моя! Гдзе ты естэш? Я тылько тэраз пшэчыталэм твоего СМСа, так былэм забеганы... - кажа ён поўным зычлівасці голасам і працягвае распавядаць, які ён быў заняты, але як пра яе памятае і як абавязкова з ёй стэлефануецца, калі наступным разам прыедзе ў Варшаву. Калі яна будзе ў Варшаве? А, 8 ліпеня? Ну, то добра адпачыць!

Адкладае тэлефон, потым набірае наступнаму:

- Ты понимаешь, б...!  Эта, б...! Съехала отдыхать, будет только 8 июля, б...! Это я тебе так звоню, сказать, чтобы не только они о нас все знали, но и мы о них!

Каларытны спадарожнік едзе ў суседнім купэ. Дзякуй богу, што не ў маім.
Previous post Next post
Up