Пра шэсце я пісаць не буду, бо ўсе і так напішуць. Таму замест гэтага - пераклад.

Nov 01, 2009 12:47

69 рэчаў, якія мужчыны павінныя ведаць пра стыль

Узята з амерыканскага сайту http://slimmingforstyle.blogspot.com/2009_03_01_archive.html  Ці праўдзівыя, разбірайцеся самі :-) Чаму 69, а там 65 - бо недзе падзяліла на асобныя пункты, а дзе - не памятаю. Калі хочаце пачытаць з каментарамі ад іншых (на англійскай мове) - глядзіце сюды http://eidelblog.blogspot.com/2007/02/things-man-should-know-about-style.html

1. Калі вы можаце прасунуць два пальцы паміж шыяй і зашпіленым каўнерам вашай новай кашулі пад касцюм, то кашуля будзе добра на вас сядзець і пасля прання.
2. Разрэз кашулі, спражка рамяня, шырынка павінныя быць на адной лініі.
3. Дарэчы, пра спражку - ваш гальштук не павінны быць ніжэй за яе.
4. Не пазыйчайце адзежы.
5. Туфлі за 90 даляраў служаць напалову меней часу чым туфлі за 180 даляраў, а туфлі за 360 даляраў будуць служыць вам усё жыццё.
6. Туфлі за 360 даляраў не будуць служыць вам усё жыццё, калі вы зламаеце іх заднікі, не карыстаючыся лыжачкай.
7. 360-даляравыя туфлі без бляску могуць выглядаць як туфлі за 90 даляраў.
8. Жанчыны звяртаюць увагу на туфлі.
9. Яны таксама заўважаюць валасы ў носе; вам таксама трэба іх заўважаць.
10. Добрыя туфлі і добрая стрыжка значаць болей, чым добры касцюм.
11. Гальштукі з выявамі мульцяшных персанажаў, клюшак для гольфаў або мёртвых рок-музыкаў не спалучаюцца з нічым.
12. Аслабляць гальштук не дазваляецца ніколі, апроч моманту калі вы яго здымаеце.
13. Калі ў машыне вы праводзіце максімум гадзіну ў дзень, то ў адзежы - з раніцы да ночы. Плануйце свае выдаткі суадносна.
14. Ваш рэмень бяспекі павінны ісці пад гальштукам.
15. Вы не можаце насіць "матылёк" ("бабачку"? не ведаю як перакласці) ні з чым іншым апроч смокінгу, калі вам меней за 45, або калі вы не з'яўляецеся вядомым пісьменнікам, абсалютным псіхам або прафесарам.
16. Вельмі няшмат людзей хочуць пабачыць вас у абцягваючыш шортах; а тыя, якія захочуць, могуць быць не тымі, каго вы хацелі гэтым уразіць.
17. Так жа, як і ў цесных чорных скураных штанах, містэр Бон Джові.
18. Кашуля за 250 даляраў будзе выглядаць як кашуля за 25 даляраў, калі яе аддаваць у прафесійную, а не ў ручную пральню.
19. Аднак у прынцыпе, найлепей каб вы ставіліся да касцюмных кашуляў як да тых, якія трэба выкідваць, калі яны забрудзяцца.
20. Дарэчы, гэты "пункцік" на блакітных кашулях ужо ўсім надакучыў.
21. Купляйце найлягчэйшы смокінг, які вы толькі можаце знайсці, бо танцы, алкаголь і жанчыны з аголенымі спінамі могуць разгарачыць нават звычайныя стасункі.
22. Насіце максімум адно кальцо. На пальцы. Не вашае кальцо з коледжу. І не тое са школы. Кальцо павінна быць срэбраным або плацінавым, але не залатым.
23. У самалёт лепей апранаць кароткую бялізну, а не "сямейнікі", бо падчас палёту і пасадкі іх змест можа змясціцца.
24. Распродажаў не бывае.
25. Мужчына ў добрым касцюме і гальштуку выглядае шыкоўна; мужчына ў добрым касцюме і без гальштуку выглядае нават болей шыкоўна.
26. Мужчына, які ўжывае слова "шыкоўна"... лепей хай не робіць гэтага ўсур'ёз.
27. Мужчына ў касцюме і без гальштуку можа абуцца ў макасіны.
28. Мужчына ў касцюме і ў гальштуку - не можа.
29. Эду Брэдлі не так пасуе ягоная завушніца, як яму падаецца.
30. Джэк Нікалсан можа насіць двухколеравыя туфлі -"карэспандэнты" толькі таму што ён Джэк Нікалсан.
31. Нашмат лепей прыйсці на імпрэзу лепей апранутым, чым астатнія, чым горай: людзі будуць думаць, што пасля вы ідзеце на нейкую болей важную імпрэзу.
32. Танны кашмір меней мяккі і болей крохкі, чым дарагая бавоўна.
33. Футболка, якую бачна праз белую кашулю, - гэта мужскі аналаг бачнай палоскі ад стрынгаў.
34. Не насіце каўнеры, якія зашпільваюцца на канцах, з двубортнымі пінжакамі.
35. Не расшпільвайце двубортныя пінжакі, і не звяртайце ўвагі на Дэвіда Летэрмана.
36. Адзінае, што можа быць горай за шкарпэткі, якія не закрываюць вашыя лыткі, - гэта шкарпэткі з малюнкам, якія не закрываюць вашыя лыткі.
37. Калі вы згубілі адну запінку, здыміце застаўшуюся "сірату"; будзе выглядаць, што ў вас непаўтаральны індывідуальны стыль і вы наўмысна іх не апранулі.
38. Трымайце ліпкую ленту, каб здымаць з адзежы валокны, у офісе. І ў машыне.
39. Добры касцюм, пра які добра клапоцяцца, не трэба здаваць у хімчыстку болей чым два разы за сезон; добры смокінг, пра які добра клапоцяцца, ніколі не здаюць у хімчыстку.
40. Калі вы толькі не трэнер ці суддзя, ніколі не насіце нешта, на чым было б вашае імя або нумар.
41. Джынсы ніколі не павінныя пазнаёміцца з прасам.
42. Тое, што вы купляеце ў "стоках" ці "аўтлетах" - гэта тое, што іншыя людзі купіць адмовіліся; або тое, што кампанія думае, што вы купіце толькі таму што вы той тып людзей, якія закупаюцца ў "стоках".
43. Калі вы будзеце зацята насіць па пятніцах хакі, гэта будзе такім жа бізнэс-касцюмам, як і тое, што вы насілі ў папярэднія чатыры дні.
44. Аднак, хакі ўсё-ткі патрэбныя і іх ніколі не бывае зашмат, як і белых плотных футболак або парусінавых ботаў. Яны вам спатрэбяцца на суботы.
45. Лічбы, якія трэба запомніць: 0,5 дзюйма - манжэты кашулі, 1,5 дзюймы - адвароты на штанах, рэмень на 2 дзюймы даўжэйшы, чым абхоп вашае таліі.
46. Вашыя рэмень і туфлі павінны спалучацца хаця б па колеры (а яшчэ лепш па матэрыяле, з якога яны вырабленыя)
47. Дарэчы, пра колеры: ружовы, персікавы або бірузовы - гэта малапрыдатныя колеры для адзежы.
48. Пытанне не ў дызайнерскай марцы або колькасці нулёў, якія яна зняла з вашага рахунку. Пытанне ў тым, як добра ты можаш у гэтым усім глядзецца.
49. Нават Альберту Гору нельга насіць гадзіннік з убудаваным калькулятарам.
50. Так жа як машыны або аўдыёабсталяванне, адзежа - гэта не "інвестыцыі", бо яна не можа падвышацца ў кошце. Гэта адзежа.
51. Для паўсядзённага жыцця мужчыны добры кравец важнейшы за добрага доктара.
52. Прадаўцы адзежы могуць змяніць вашае жыццё да лепшага; але далёка не ўсе.
53. Ёсць два элементы стылю, якія будуць жыць болей, чым той хто іх мудра вырашыў набыць: металічная спражка ад Tiffany і простыя запінкі.
54. Рэстаранная ежа больш смачная, калі вы апранутыя ў пінжак.
55. У кашулі з каўнерам-"стойкай" вы будзеце выглядаць прыдуркам, святаром або прыдуркаватым святаром.
56. Ці з'яўляецца гальштук занадта тоўстым або тонкім, павінныя вырашаць вы самі на падставе параўнання.
57. Калі сумняецеся, запытайцеся жанчыну.
58. Памятайце, што яна таксама часта можа памыляцца, таму ў прынцыпе мужчына заўсёды адзінокі ў адкрытым моры нерашучасці, па якім яму трэба манеўраваць аднаму.
59. Ніколі не верце "модным" часопісам.
60. Цыгары ніколі не будуць стыльнымі ў змяшаным таварыстве.
61. Калі вы павесіце свой пінжак на спінку крэсла, потым сядзеце на крэсла і адкінецеся, ваш пінжак будзе выглядаць так, як быццам вы павесілі яго на спінку крэсла, селі на гэтае крэсла і адкінуліся.
62. Калі вы павесіце на гэтае крэсла свой шарф, вы яго згубіце. І хаця мы гэта вам кажам, мы не вашая маці.
63. Чорны вязаны гальштук добра спалучаецца з джынсамі і блэйзерам - так жа, як з кашуляй з падвойнай "французскай" манжэтай і пашытым адмыслова для вас касцюмам (нагадка ад Levi's)
64. Дзесьці на дзікім, дзікім Захадзе, некаторыя людзі сапраўды ізноў носяць гэтыя мешкаватыя спартовыя "трэнікі", і дзякуйце Богу, што ў вас дастаткова розуму, каб не быць сярод іх.
65. Найбольш важная парада пры выбары гатэлю: праверце ці могуць іхнія працаўнікі прасаваць пад прэсам кашулі - у любы момант дня і ночы.
66. Ваш першы касцюм: цёмна-сіні. Другі: цёмна-шэры. Трэці: сіні ў палоску. Чацвёрты: шэры ў мелавую палоску. Пяты: чорны. Шосты: вам не патрэбны шосты касцюм.
67. Быць абсалютна стылёвым - гэта значыць парушаць абсалютныя правілы, у тым ліку некаторыя з гэтых.
68. Няма такога моцнага болю ступні, такіх нетрывалых касцюмных туфляў, такіх складаных перасадак паміж рэйсамі, якія маглі б апраўдаць адзежны халакост: нашэнне красовак пад касцюм.
69. Калі ў вас няма заячай губы або вы не Ўілфард Брымлі, вусы робяць вас двойчы меней прыцягальным.

пераклады, журналістыка

Previous post Next post
Up