Вольга Класкоўская ў ноч на 8 лістапада трапіла ў шпіталь

Nov 08, 2007 01:54


У 1.20 польскага часу я атрымала смс ад Вольгі Класкоўскай. Яна піша, што трапіла ў шпіталь з 10 нажавымі раненямі і зараз ёй накладваюць швы. Падрабязнасцяў не ведаю. Пра гісторыю Волі пісалі ucpb.org, экс-радыё Палония. Можна таксама пачытаць у LJ
kauboj. Сябры-журналісты, Воля папрасіла ў смс дапамагчы распаўсюдзіць інфармацыю.

vazhny Upd. 1. 9.00 - па версіі паліцыі, гэта была адна рана ў раёне пляча і пасля таго, як яе зашылі, Вольга самастойна пакінула шпіталь. Яе мабільны зараз недаступны.

Upd. 2. 9:44 Храналогія смсаў ад Вольгі:

1.20 "Я ў шпіталі, 10 нажавых раненняў, наклалі швы".
1.24 "Я ўся ў крыві, падымі каго можаш, калі ласка"
1.26 - падае назву і адрас шпіталя
1.30 - (у адказ на пытанне, хто напаў) "Ня ведаю. Ізноў зашываюць".
3.16 - (у адказ на маё паведамленне, што я пераслала навіну знаёмым журналістам і  ў ЖЖ): "Тэлефон мамы - ... Дзякуй! Зашылі ўсё плячо. Ледзь не закранулі сэрца. Білі нажом прафесіянальна. Калі што, давай людзям і мой нумар".

Раніцай я спрабавала звязацца з Вольгай і яе маці. Абодва нумары не адказваюць. Для ўсіх маіх чытачоў: я не ведаю, што менавіта адбылося гэтай ноччу, але спадзяюся, што ў выніку ўсё скончыцца добра.

Upd 3. 9.48 http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=68903

Upd 4. 11:04 http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=16092

Upd 5. 12:20 Атрымліваю званкі з Беларусі, а таксама ад калегаў з розных радыёстанцый. Навінаў ад Вольгі дадатковых не маю. Я стэлефанавалася са Зьмітром Чартковым, які падаў інфармацыю АГП (гл. Upd 4). Ён кажа, што Вольга пазваніла яму ў 01.32, размаўляла вельмі каротка і ніякай іншай версіі апроч "11 нажавых раненняў і рэанімацыі" не падала.

Асабіста я лічу, што розніца ў дадзеных паліцыі і тым, што мы атрымлівалі ад Волі, можа тлумачыцца двума прычынамі: 1) Воля была ў эмацыйна нестабільным стане і магла даць недакладную лічбу, 2) магчыма, па паліцэйскай кваліфікацыі парэзы і раненні  - розныя рэчы, і толькі найбольш паважны парэз называецца раненнем.

У любым выпадку, раю журналістам замест перадрукоўвання інфармацыі пра тое, дзе "зараз" знаходзіцца журналістка, працаваць з: шпіталем, паліцыяй.

Калі ў мяне з'явіцца інфармацыя наконт Вольгі або яе сям'і, я адразу ж выкладу яе ў журнал.

Upd 6. 13:33

Калегі з Еўрапейскага радыё для Беларусі маюць папярэднюю інфармацыю пра Вольгу Класкоўскую.

Зараз Вольга знаходзіцца ў адным з паліцэйскіх камісарыятаў Варшавы, дзе высвятляюцца асбставіны начнога нападу. Па звестках паліцыі, Вольга атрымала нажавое раненне ў плячо. Пагрозы жыццю не было.

Upd 7. 14:58
Паліцыя паведамляе, што напад на Вольгу быў зроблены ўвечары 7 лістапада. Напаснік - мужчына ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў, атакаваў яе калі яна вярталася ў кватэру, дзе жыве разам з маці і дачкой. Паліцыя распачынае крымінальную справу па гэтым факце і ўжо мае фотаробат злачынцы.

журналістыка, навіны, здарэнні

Previous post Next post
Up