Sep 14, 2007 00:08
Сёння ў "Беларусы і рынак" завітала чалавек 5-6 будучых журналістаў, зараз студэнтаў журфаку. З іх тлумачэнняў я высвятліла, што яны тут ужо раз былі і ім сказалі прыйсці "пазней". Яны хочуць уладкавацца на працу. Узяць на сябе цяжар пазваніць рэдактару і дамовіцца на сустрэчу яны не змаглі. Потым папрасілі ў мяне тэлефон рэдактара - на што я запыталася, ці вучаць іх чытаць інфармацыю, якая змяшчаецца ў выходных дадзеных газеты? У дадатак папрасілі свежы нумар газеты і паабяцалі, што на журфаку яго зачытаюць да дыр. Не сканчвала б я журфак, паверыла б...
Іншы візіцёр быў чытачом. Ён не паспеў купіць нумар у кіёсках і прыйшоў у рэдакцыю, каб набыць. Здаецца, яму далі бясплатна. Я адчыняла яму дзверы, потым накіравала ў рэкламны аддзел. Калі ён сыйшоў, начальніца рэкламнага аддзелу завітала мяне і паведаміла, што ён пазнаў мяне па маленькай фатаграфіі, што змяшчаецца побач з маім штомесячным дадаткам. Потым так жа "апазнаў" Канстанціна Іванавіча Скуратовіча.
Сустрэча з адным чытачом прынесла мне болей аптымізму, чым сустрэча з 5цю журфакаўцамі...
праца,
камунікацыя,
Беларусь,
медыі