Ад пэўнага часу ў Варшаве прыбывае стаянак з веласіпедамі Veturilo, якія можна арэндаваць па вельмі нізкім кошце. Першыя 20 хв ездзіш бясплатна, пасля да гадзіны - за недзе 3 тыс бел рублей у пераліку. І вось дзякуючы таму, што такія стаянкі з'явіліся непадалёк ад маёй хаты, а таксама ініцыятыве
nil_la, учора я з гадзіну папрактыкавалася ездзіць на ровары. Да таго я апошні раз крыху ездзіла ў 2011 годзе ў Францыі, а да таго - у 2004 г. у Харватыі. Нармальна ж апошні раз я каталася на ровары, калі мне было 12 год. Ездзілі мы ў зацішным кутку, але час ад часу трапляліся людзі з сабакамі і каляскамі і іншыя раварысты. Цяпер думаю, ці не патрэніравацца ў гадзіны, калі няма людзей на дарожках, і ці не пачаць ездзіць па веладарожках, якіх багата ў маім мікрараёне.